нас раньшэ поняція говорыць тато, а говорылі баце або ба. Сямігосцічы.
БАЦЕНЬКО м. Ласкальны зварот да дзяцей. Ой, мой баценько, хорошэнькі ты мой, ходзі спаткі! Верасніца. Ласкальны зварот да бацькі. Баценько, дай мне на чоботы грошэй. Цераблічы. △ Баценькі-свеценькі. Выказванне здзіўлення, вялікага хвалявання. В. Малешава.
БАЦЕНЯ м. Той, хто падобны да бацькі. Петро баценя, дажэ ўсе крапінкі позабіраў. Верасніца.
БАЦЦА часц. Здаецца, як быццам. Я бацца бачыла ўчора цебе. М. Малешава.
БАЦЬКО м. Бацька. Маці ўмерла, то й бацько ослёп (прыказка). В. Малешава. Хто як хочэ по свойму бацьку плачэ: хто ў кулак, а хто ніяк (прыказка). Хачэнь. Еке дрэво, такі клін, екі бацько, такі й сын (прымаўка). М. Малешава. △ Бацько хросны. Хросны бацька. Бацька й мацер хросных на веселле сама позаві. Пагост.
БАЦЬКІ мн. Родныя бацька і маці. Бацькі мое булі з того села, а я тутока родзіласа. М. Малешава. Карэнныя зубы. Пагост.
БАЦЬКОВІНА ж. Бацькава спадчына. У кого бацьковіны нема, то нову поселю робіць. Запясочча.
БАЦЬКОЎ прым. Бацькаў. Бацькові спадкі осталіса. Сямігосцічы.
БАЦЬКОЎСКІ прым. Бацькоўскі. Бацькоўска хата була веліка. Хачэнь.
БАЦЬКОЎШЧЫНА ж. Бацькаўшчына. Я на своей бацькоўшчыне хату поставіла. Луткі. Бацькоўшчына. Тураў.
БАЦЮХНО м. Бацька. Я була прыосталаса, я з бацюхном прошчаласа (з вясельнай песні). Сямурадцы. Мой бацюхно буў добры. Луткі.
БАЧ, БА часц. Бач, пабач, ба. Бач, як слюз стоіць, то рыба е. Пагост. Ба, і ў вас хрэн зовецца! Там жа. Ба, ека шырына пшэніцы! Цераблічы. Ба, і вон мукі схоцеў! В. Малешава.
БАЧНО прысл. Бачна. Мне усе бачно, але ж ек круз сіто. Тураў.
БАЧЫЦЬ незак. Бачыць. Поле чуе, а лес бачыць (прыказка). Хотамель. Усе бачаць, шо на мне, а не бачаць, шо во мне (прыказка). М. Малешава. Бачылі очы, шчо куплялі, ежце, хоць поўлазьце (прыказка). Луткі.
81 👁