Старонка 45
◀ / 257 ▶
БАТРАКОВАЦЬ незак. Батрачыць, парабкаваць. Батрак, ек у его земле не було, ужэ вон батраковаў. Сямігосцічы. БАТУЖЫЦЬ незак. Біць батагом. Як не пойдзеш, то тебэ будуть батужыть (у час прыгону). Рубель. БАЎКАЦЦА незак. Боўтацца, ківацца. Баўкаюса, іду за ім. Запясочча. БАЎКАЦЬ незак. Бомкаць. Бык баўкае да на Рыгора ідзе. Цераблічы. У бочку нехта баўкае, шоб на мошыну шлі. Бярэжцы. Шчо гэто звон баўкае? Верасніца. БАЎКНУЦЬ зак. Бомкнуць. Ек баўкне булавой у звона, то ў Турове чутно. Верасніца. БАХАНКА ж. Баханка. Усю зараз з'емо ту баханку. М. Малешава. БАХАЦЬ незак. Бахаць, біць. За рекою дзень бахаюць, вутоў стреляюць. Пагост. Покладзе косу на бабку і бахае молотком. Сямурадцы. Я буду бахаць Валерыка (у размове з дзецьмі). Запясочча. БАХМАТО прысл. Шырока, мехавата. Бахмато седзіць одзёжа на ём. Сямігосцічы. БАХМАТЫ прым. Шырокі, мехаваты. Бахматы пінджак купілі хлопцу. Сямігосцічы. Бохматые чоботы. Запясочча. От ты бахматэ рэптушоло! Там жа. БАХНУЦЬ зак. 1. Грукнуць. Бахнуло, як гром. Сямігосцічы. А вон бах дзверыма і поехаў. Цераблічы. Нечакана здарыцца. Бах за тэ лето трэба воўком з'есці корову — остаўса, ек чэрэціна на пожарэ. Цераблічы. Седзімо, а тут бах дождж! Верасніца. А мы, бы дурэнь, с печы: бах — на тобе ейцэ! Луткі. 2. Спаць. Коцік бах хочэ і Ленка. В. Малешава. Памянш. б а ш к і. Ідзі на кроваць, башкі будзеш. Хачэнь. БАХОР, БАХУР м. Палюбоўнік, распуснік. Бахор. Аздамічы. У одной жонкі згорэла хата, то казалі, шо бахурэ спалілі. Запясочча. БАХОРОВАЦЬ, БАХУРОВАЦЬ незак. Распуснічаць. Бахоруе, к чужым жонкам ходзіць. Аздамічы. Не жэніцца, бахуруе. Пагост. БАХТАЦЬ незак. Буяць, добра расці. Сямігосцічы. БАХТОРЫЦЬ незак. Празмерна напаўняць. Чого ты бухторыла воды багато. В. Малешава. БАЦЕ м. Тата, бацька. У нас звалі баце, а ў шляхты — тато, а цепер дзеці зовуць папа. Цераблічы. Тут кажуць баце, а ў Хочэні — тато. Верасніца. Не було ў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 257 ▶