БАРКА ж. Барка, баржа. Уцекаймо, барка ідзе! Запясочча.
БАРКАН м. Паркан, плот, перагародка. Я поставіла собе вусокі баркан, шо і кура не перэлеціць. М. Малешава. Собака чэрэз баркан — і к «паненцы»! Хачэнь.
БАРЛІНА ж. Барка, баржа. Толькі барліна коліся казалі, а цепэр — баржы. Сямігосцічы.
БАРОК м. Ворчык. Велікі барок — сталюга. Аздамічы. За того ёрчыка барка чэпляюць, а тогды коня запрэгаюць. Луткі. 2. Танец абэрак. Заграй но барка, послухаемо. Сямігосцічы. 3. Вялікі шчупак. О баркоў наловіў! М. Малешава.
БАРЫЛО, БОРЫЛО н. Невялікая двухдонная бочачка з дзіркай збоку для напіткаў, вады. У нас коліся ў гэто барыло лілі горэлку. Сямігосцічы. 2. Брухач. Барыло, цішэй трохі, шчоб цебе ломёц узяў! Верасніца. 3. Упрыгожванне з цеста на вясельным перніку. З борілами пернікі. Альшаны. Памянш. барылцэ. Хросны бацько ек ідзе ў поезд, то несе барылцэ горэлкі. М. Малешава.
БАРЫШ м. Барыш. Зробілі хату дай барыш попілі. М. Малешава. Баба ковеню купляла і та барыш піла (прыказка). Сямігосцічы.
БАСАРЫНКІ мн. △ Басарынкі збіраць. Спраўляць гулянку. Для своей дочкі і басарынкі збірала, а его трое дзецей прыехалі, то повесіла замка і пошла. Хачэнь.
БАСНЯ м. △ Баяць басні. Апавядаць, расказваць. Басні баяла мне, што нечысты дух можэ яўляцца панічом у гузах бліскучых. В. Малешава.
БАСОВАЦЬ незак. Басіць, спяваць басам. Басуе тоўстым голосом. Цераблічы. Басуюць грузно. Альшаны. Одзін басуе, другі подголошвае. В. Малешава. Той, шо басуе, зачынае, а з вусокім голосом подводзіць. Пагост.
БАТ м. Пуга, сплеценая з расшчэпленых частак дубца, бізун. Беруць дзерэво, угэ его колюць, уюць, то кажуць бат, або батуг. Сямігосцічы.
БАТОВАЦЬ незак. Звязваць. Батуюць у тры рады гэтые гончкі. Хачэнь.
БАТОГ, БАТУГ м. Пуга, сплеценая з расшчэпленых частак дубца (значнай яго часткі), бізун. Мачуль. Батуг. М. Малешава.
БАТРАК м. Батрак. Воны лічыліса батракі, земле не мелі ні на крок. Сямігосцічы.
80 👁