вялікім задавальненнем. Навару крупніку, то дзетвора поесць за чысту белку. Верасніца.
БЕЛО прысл. Бела. Бело не бело, абы ў водзе побуло (прымаўка). Запясочча.
БЕЛОВАТЫ прым. Белаваты. У кобулы очы беловатые. Цераблічы.
БЕЛОГРЫВУ прым. Белагрывы. Конь белогрыву. М. Малешава.
БЕЛОЗОРЫ прым. Блізарукі. Я молода белозора була. Сямігосцічы.
БЕЛОК м. Бялок у яйку. Вон жоўтка не есць, а одно белок. Верасніца. Балок. Мачуль.
БЕЛОКОСЫ прым. Белавалосы. Хачэнь.
БЕЛОМУСЫ прым. З белай мысай, белахрапы. Пагост.
БЕЛООКІ, БЕЛООЧІ прым. З блакітнымі або светлымі вачамі. Кароцічы.
БЕЛОПОЯСЫ прым. З белымі палосамі, плямамі (пра масць жывёл або афарбоўку насякомых). Вол белопоясы, як пэрэд чорны і зад чорны, а серэдзіна бела. Сямігосцічы. Е чмелё такіе белопоясые. Верасніца.
БЕЛОРУСЫ прым. Белабрысы, белавалосы. М. Малешава.
БЕЛОСПІНЫ прым. З белай спіной (пра масць жывёл). Белоспіна корова. Запясочча.
БЕЛОТА ж. Белізна. Сямурадцы.
БЕЛЫ прым. 1. Белы. Зубы — як той сноп, белые, хорошые. Луткі. 2. Светлы, чысты. Бела вода, чыста, як у струмені. Запясочча. Памянш. беленькі. Беленькі лён. М. Малешава. △ Белы свет. Далёкі край, уся зямля. Одзін сын шчэ у белом свеці нейдзе. Дварэц. Шкода кідаць белы свет. М. Малешава. Бела рыба. Агульная назва рачной рыбы. В. Малешава.
БЕЛЫЕ прым. у знач. наз. Каноплі-маніцы. Запясочча.
БЕЛЬ ж. Белыя ніткі фабрычнай работы. Наметкі перэтыкалі белью. Сямігосцічы. △ Бель беліць. Бяліць кужаль. Альшаны.
БЕЛЬБЕХІ, БЕЛЬБУХІ, БЭЛЬБУХІ мн. 1. Вантробы. Одбіў бельбехі. М. Малешава. Бельбухі. Запясочча. Бэльбухі. Кароцічы. 2. Пухіры, вадзянкі. Набраўса жаберу на ногі: ек почэшэш, то бельбехі схапваюцца. Цераблічы. 3. Бельбех м. Пра падушку. От, одного бельбуха маю і перэсплю. Цераблічы.
89 👁