Тураўскі слоўнік (1982). Том 1. А-Г. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 257  ▶ 
Невыразна гаварыць. Стара, бекае: «Поехала, кагу». Сямігосцічы. 3. Няўмела чытаць. B. Малешава. БЕКЕ'ЗА ж. Шкода. А H а б е к ё з у. На пагібель, на згубу, на шкоду. Заўёз туды на бекезу. Луткі. Гэто ты зробіў мне на бекезу, на ўрэд. Там жа. БЕКЕТА'ЦЬ незак. Бляяць (пра авечку). Запясочча. БЕ'КОС, БЕКЕ'С м. Бекас, баранчык. Бёкосы біў вон i глусцы. Альпень. Бекёс. Запясочча. БЕКОТНЯ' ж. Гуляние. Шум, бекотня, ек овёчок розбіраюць. М. Малешава. БЕЛА'Й м. Светлавалосы i белатвары хлопец, мужчина. Цераблічы. БЕЛА'ИКА ж. Светлавалосая i белатварая дзяўчына, жанчына. Цераблічы. БЕЛАНЬГ мн. Гатунак белай бульбы. Некіе беланы картоплі булі, 'марканкі — чырвоные. Хачэнь. БЕЛЕ'ЗНЫ прым. Бялюткі. Яке белезне полотно! М. Малешава. БЕ'ЛЕНЬ м. Гаркота. Белень у році бувае, гаркота нейка. М. Малешава. Горкае, шчо белень, говораць на яблуко, а белень е таке зелье. Сямігосцічы. Горка цыбуля, як белень. В. Малешава. БЕЛЕ'ЦЬ незак. Бялець, рабіцца белым. Белёе ў вочах ечмень, хот ты жніі В. Малешава. До Любовіч белела вода по полі. ВераснІца. БЕЛГЗНА ж. Рыба бялізна. Алынаны. БЕЛІЗНА' ж. Белізна, белата. Тураў. БЕЛІНА' ж. Тое ж. Бач, колькі м'яса (з шчупака)! Да чышчына, да беліна! Луткі. БЕЛГЦЦА незак. 1. Выбельвацца. Верасніца. 2. Чысціцца. Верасніца. БЕЛГЦЬ незак. 1. Выбельвадь. Натчэцца полотно да потом нада белщ. Запясочча. 2. Пакрываць белым. Бралі гліну да белілі хаты. Сямігосцічы. 3. Ачышчаць, даводзіць да белага колеру шляхам спецыяльнай апрацоўкі. Шкуру овёчкі белілі i віроблялі кожухі. Сямігоспічы. 4. Забельваць. Не можна було ŭ боршчу беліць. Запясочча. БЕ'ЛКА ж. 1. Вавёрка. Белка вельмо плыгае. Сямігосцічы. 2. Белавалосая жанчына. Вона белка, его баба, у ее белые косы. Цераблічы. 3. Жывёла светлай масці. Ек бёлэ целя, то зовуць белка. М. Малешава.А З а чы с т у б е л к у. Са смакам, вельмі ахвотна, з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бекеза, бекес, бекетаць, бекос, белаика, белезны, белець, кагў, кожўхі, мяса
10 👁
 ◀  / 257  ▶