Тураўскі слоўнік (1982). Том 1. А-Г. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 257  ▶ 
БЕЛЬБЕШЭ'НЬЕ н. зб. Вантробы. Слабы вон на бельбешэнье. Запясочча. БЕ'ЛЬКА ж. Балотда сярод лесу, У том остроўку e белька, на той бельцы я накосіў сена. Пагост. БЕЛЬКАНЬГ мн. Лупатыя вочы. Чого наставіў свое бельканы? А ну, м арт отсюль! Пагост. БЕЛЬМА'ТЫ прым. 1. Лупаты. Запясочча. 2. 3 бяльмом на воку. Чоловек бельматы, як бельмом око зацегло. Сямігосцічы. БЕЛЬМАЧЭ' мн. Лупатыя вочы, Вутрашчыў своё бельмачэ. М. Малешава. БЕЛЬМО' н. Бяльмо. Бельмо на око нацеглд. Альпень. БЕ'ЛЬТВЫ, БЕ'ЛЬТУХІ мн. Вантробы. Дварэц. БЕ'ЛЬЧЫН прым. Вавёрчын. Сямурадды. БЕЛЮТА, ВАЛЮТА ж. Бялюга. Белюга моль гоняв. Запясочча. БЕЛЮ'ШЧЫ прым. Бялюткі. Белющчэе полотно. М. Малешава. БЕЛЯЕВУ прым. Бялявы. Белява жонка на ліцо. Луткі. БЕЛЯКЕ мн. Агульная назва грыбоў белага колеру. Белякі нейкіе, іх як смецця кругом. Хачэнь. БЕ'МБЕЛЬ, БЭ'МБЕЛЬ м. Пухір, вадзянка. Бемолі получыліса, ек прыткнуў до горачое сковороды руку. В. Малешава. #/с спечэш, то киа, схопіўса бембель. Сямігосцічы. Бэмолі поначэсваеш. Мачуль. - БЕНКА'Ч м. Байструк. Бенкача й вона нагуляла. М. Малешава. БЕ'НКО м. Тое ж. Як дзеўка родзіць сама собе, то кауць, мае бёнка. Сямігосцічы. БЕ'НОК м. Тое ж. Вон жэ бенок; у его бацька не було. Цераблічы. Родзіць без бацька, без нічого, то бёнок. Запясочча. БЕ'НЬКА ж. Байстручка. Дзве бенькі е тутака. Бярэжцы. БЕРВА' ж. Кладка, дзе мыюць бялізну. На берву пойду праць. Алыданы. БЕРВЕНО' н. Бервяно. Як хату пачыналі робіць, то кажуць ужэ положылі дзве бервенё. Сямігосцічы. БЕРДЗЁВАТЫ прым. Сітаваты, з выпаўшымі слаямі. Хвоя бердзёвата, котора сто лет стоіць. Цераблічы. БЕРДЗЁУКА ж. Настой з бярозавых пупышак. Запясочча
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бельтвы, бельтухі, бельчын, белюшчы, бемблі, бенко, бенька, бервў, бэмбель, бэмблі, вўтрашчыў, кйа
9 👁
 ◀  / 257  ▶