БАЛАНТА ж. Дзіцячая гульня ў цурку. В. Малешава.
БАЛАХВА м. і ж. Балбатун, гаварун. Вон так, балахва, гаворыць і толку мало. Цераблічы.
БАЛАХВІЦЬ незак. Балбатаць. Я молочу, а вон прышоў балахвіць, плеце плот без колкоў. М. Малешава.
БАЛБЕХІ мн. Шарыкі з гразі, гною на авечай воўне. Аздамічы.
БАЛБУТОМ прысл. Гуртам, роем. Сені не можно прочыніць, мухі балбутом у хату. М. Малешава.
БАЛБУШКА ж. Пухір (пасля апёку). М. Малешава.
БАЛВЕШКА ж. зневаж. Недарэка, дурань, балван. Я стара балвешка, да не знаю. Цераблічы.
БАЛДЭКАЦЬ незак. Невыразна гаварыць, плявузгаць. Стоіць п'яны-росп'яны і балдэкае. М. Малешава.
БАЛДЭШКА ж. Недарэка, дурань, балван. Балдэшка стара, памеці нема, не знаеш, шо гэто! М. Малешава.
БАЛЕЯ ж. Балея. Наліла воды цэлу балею. М. Малешава.
БАЛМАТ м. Шум, гвалт. Крык, балмат у той больніцы. Дварэц.
БАЛОБАН м. 1. Балван. Балобан бежыць, болото дрыжыць (загадка). Баран бежыць, а воўна на ём дрыжыць (адгадка). Сямурадцы. 2. Дурань. Не понімаеш, як балобан, тоё команды! Цераблічы.
БАЛОВАНКА ж. Балаўніца. Ну і балованка ты, зусім мене не слухаеш. М. Малешава.
БАЛОВАЦЦА незак. Балавацца. Баловацца годзі, посечы дрова. Верасніца. Хлопцы балуюцца з дзеўкамі. М. Малешава.
БАЛОЎНІК м. Балаўнік. Такі балоўнік, таке роскошнэ дзіця! М. Малешава.
БАЛОЎНІЦА ж. Балаўніца. Нічога ты дзеўка, балоўніца. М. Малешава.
БАЛОЎНЫ прым. Балаўны. Розбазурыў дзіця, балоўнэ на нет. М. Малешава.
БАЛОЎСТВО н. Балаўство. Цепер таке балоўство: хлопчак нарве яблук да кідае. В. Малешава.
БАЛЬКА, БАЛКА ж. 1. Бэлька ў столі і ў гаспадарчых будынках. Трам колісь тоўсты клалі, а балкі на ём. Дварэц. 2. Паля, якой паварочваюць вятрак. Хотамель.
БАЛЬКОВЭ прым. у знач. наз. Пачастунак цеслярам пасля ўскладвання бэлек пры будаванні хаты. Як под
77 👁