Старонка 40
◀ / 257 ▶
БАЛАБУШКА, БАЛАБОШКА, БУЛАБУШКА, БОЛОБЕШКА ж. Булавешка. Балабушку беры да дай хорошэнько у бубон! Сямігосцічы. Болобешка. Запясочча. Галоўка ў расліны, бутон, насенная каробачка, завязь. Ужэ балабушкі на помідорах, цвісці трэба ім. Дварэц. У оўёху бу така балабушка на бадыліні, як квасоліна между плёшніку. Хачэнь. Ек булабушкі на картоплях, то кажуць, шо будзе урожай картопляў добры. В. Малешава. Патаўшчэнне, гуз, наплыў, бародаўка. Безмен з балабошкою. Дварэц. Булабушка на дзерэві. Сямігосцічы. На лісту бёрэста болабушкі седзяць скрозь. Цераблічы. У ходзіках балабушка. М. Малешава. Бурбалка. Сямурадцы. Бразготка. Пагост. Сопля. Пагост. БАЛАВЕШКА ж. Булавешка. Запясочча. БАЛАГАН м. Шум, непарадак, гармідар. От балаган у хаці, не разберэш нічого. Кароцічы. Натоўп. Цэлы балаган зобраўса да гомонім. Цераблічы. БАЛАЙДЫКОВАЦЬ незак. Лайдачыць, гультаяваць. От балайдыкуе, ходзіць без роботы. От гульцяй! Аздамічы. БАЛАКАЦЬ незак. Гаварыць, балбатаць. От рано почаў балакаць, дай ек бач дзень скончыўса. Луткі. БАЛАМБУШКА ж. Шпуля нітак. Верасніца. Бразготка. Пагост. БАЛАМБУШЭЧКА ж. Шарык, насенная каробачка. У льну робіцца такая баламбушэчка, а ў ёй семена. Верасніца. БАЛАМКАЛО н. Балабон. Повесь корові баламкало, шоб не загубіласа ў кустах. Верасніца. Балбатун. Баламкало вон, трэшчыць безугаву! Верасніца. БАЛАМКАЦЬ незак. Балабоніць. Як звон баламкаў, то далеко было чутно. Сямігосцічы. БАЛАМУТ м. Баламут. Баламут вон, не праўдзіву вон чоловек, не вер ему. М. Малешава. БАЛАМУТНЯ ж. Брахня, дурман. Баламутнёю свет пройдзеш да назад не вернешса (прыказка). Мачуль. БАЛАМУЦІЦЬ незак. Баламуціць, казаць няпраўду, адурманьваць. Праўды не кажэ, а одно баламуціць. Мачуль. БАЛАНДА, БОЛОНДА ж. Калатуша з мукі. Муку заколоцім у горшку, да сем'я стоўком, да поджарым, да ту баланду емо. Дварэц. Болонду неку з калін вараць, муку туды розколочваюць. Хачэнь.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 257 ▶