Старонка 39
◀ / 257 ▶
Высокае пустазелле, бур'ян. Байрак — то зелье высокое. Запясочча. БАЙРАН м. Бур'ян. Байран росце на хатах колісніх. Пагост. БАЙСІЦЬ, БАСІЦЬ незак. Размаўляць, балакаць. Поселі дай байсімо: той тэ байсіць, той тэ. Цераблічы. Басіць. Верасніца. БАЙСТРУК м. Байструк. Хоць байструк, абы з хорошых рук (прымаўка). Аздамічы. Не плач, байстручку, дам тобе хлебца ў ручку, а сама пойду гуляці да другого доставаці (прыказка). М. Малешава. БАЙСТРУЧКА ж. Байстручка. Вона нашла байструка й байстручку дай годуе сама. Цераблічы. БАЙСТРУЧОК м. памянш. да байструк. Байстручка нагуляла да годуе сама-саменькая. М. Малешава. 2. Чацвярцінка гарэлкі (жартаўлівая назва). Мачуль. БАЙСТРУЧЭНЯ н. Байструк. Повело некуды Хведорынэ байстручэня дзецей, мо то зноў за реку черепаху шукаць. Пагост. БАЙСЦЁР м. Тое ж. Нагуляла байсцёра да не рада. Пагост. БАКОН м. 1. Бакен, сігнальны паплавок на якары. Стаўляць на рэццы бакон. Сямігосцічы. 2. Бляшаныя начоўкі для мыцця бялізны. Корыто баконом зовуць. Сямігосцічы. БАКОНШЧЫК м. Бакеншчык. М. Малешава. БАКУЛА, БОКУЛА ж. Нараст, гуз, шышка (на дрэве, на целе і г. д.). З бакулы можно коўганку зробіць. Аздамічы. Мах бокулу нажэне на той бэрозі і не разоб'еш. Мачуль. Як даў, то й бокула зробіласа. Аздамічы. Паводле павер'я, бакула з'яўляецца на дрэве ў выніку закляцця. Аздамічы. БАКУН м. Сорт тытуню. Бакун такі ў цебе ёдкі, ек смола. В. Малешава. БАЛАБАНІЦЬ, БАЛАБОНІЦЬ, БОЛОБЕНІЦЬ незак. Балбатаць. Баба балабаніць усю ноч будзе. В. Малешава. Вона балабоніць не сціхаючы, а вон моўчыць, як сцена. М. Малешава. Болобеню дзень з жонкамі. В. Малешава. БАЛАБУХА, БЕЛАБУХА ж. 1. Булавешка. Гармоніст грае, а вон усе балабухою по бубну б'е. Верасніца. 2. Булачка. Беры белабуху і мочай у мед. Цераблічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 257 ▶