Старонка 38
◀ / 257 ▶
БАЙБАКОВАЦЬ незак. Гуляць, лодарнічаць. Шчэ байбакуе сын, не жэніцца. Запясочча. БАЙБУС, БЕЙБУС, БЭЙБУС м. Гультаяваты падлетак, лайдак. Ну і байбус росце, только по селу волочыцца, нема ёму роботы. Верасніца. От, кажэ, вурос здорову, ек байбус. М. Малешава. Бейбус. Аздамічы. Бэйбус. Буразі. БАЙБУСІЛО н. Пераростак. От это байбусіло, велікі, нічого не робіць! Луткі. БАЙБУСІНА ж. Лайдак. Байбусіна на жонку скажэ, ек вона здорова да леніва. М. Малешава. БАЙДА ж. Вялікая луста чаго-небудзь. От байду хлеба отваліў! Запясочча. БАЙДА ж. Дурань, балван. Дурна байда, я хочу чоловека собе й дзецям бацьку! М. Малешава. БАЙДАК м. Лайдак, гультай. От байдак, поле продаў, а сам байдыкуе. М. Малешава. Поле на трацяк, а сам на байдак (прымаўка). Тураў. БАЙДУЖЭ прысл. Абыякава, усё роўна, без патрэбы. Ему байдужэ ці дождж, ці погода. В. Малешава. БАЙДУР м. Лайдак, абібок. Запясочча. БАЙДУРА ж. Лайдак, абібок. Шо за хлопец, байдуры кусок. В. Малешава. Вялікі кавалак (сала, хлеба і інш.). Запясочча. БАЙДЫ мн. △ Байды біць. Адвільваць ад працы, займацца глупствам. Байды б'е, байдыкуе, не хочэ робіць. М. Малешава. БАЙДЫКОВАЦЬ, БАЛДЫКОВАЦЬ незак. Гуляць, лодарнічаць, займацца глупствам. Нічога не робіць, байдыкуе. Тураў. Балдыкуе по селу, не жэніцца. Пагост. БАЙЗЭЛЬ м. Беспарадак (шум, гоман, свавольства). Хіба такі байзэль робілі, як цепера по ночах? Колісь, як прыдзе ноч, то ані пік. Луткі. БАЙЗЭР м. Тое ж. Байзэр такі ў хаці, ніякого нема порадку. В. Малешава. БАЙКА ж. Байка, пустаслоўе. Тураў. Чутка, гісторыя. Это мне Каця росказала байку, я того не чуў. Аздамічы. БАЙЛІЦЬ незак. Гаварыць няпраўду. Не байлі, знаём му вас! Верасніца. БАЙЛО н. Брахун. Ну і байло, зроду праўду не сказаў. Верасніца. БАЙРАК м. Даліна, равок, кар'ер. Нізкое место між полем, лужчавіна е така, то кажуць байрак. Луткі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 257 ▶