Старонка 37
◀ / 257 ▶
вўросла бодылінка под плотом. Хачэнь. Бадылінка. Верасніца. БАДЫЛЬЕ н. зб. Бадылле. Бадыльe поросло, картоплі добрые будуць. В. Малешава. Бодылье поросло у моркві. Альпень. У овечок мотыліцы, нападалі на печэнь п'яўгі, то давалі табаку бадылье. Давалі сноп жыта, шчоб, елі, то з'едзяць і каплі не останецца. Луткі. Без бодылья не закурыце самосад. Там жа. БАДЫЛЬНІК м. Тое ж. Бувало, тута було добрэ косіць, а цепера куп'ем заросло, бодыльніком, парылом. М. Малешава. БАЖАНЫ прым. Жаданы. Бажаны хлопчык родзіўся, то ўсе дзеўкі булі. В. Малешава. БАЖАЦЬ незак. Жадаць. Хто кого любіць, той того чубіць; хто кого ўважае, той того бажае (прыказка). Пагост. БАЗАР м. Базар, кірмаш. На базар ягоды повезла. Бярэжцы. У недзелю на базары велікі гэндэль у Городку. М. Малешава. БАЗАРНІК м. Зборшчык платы за гандлёвае месца. М. Малешава. БАЗАРНІЦА ж. Зборшчыца платы за гандлёвае месца. М. Малешава. БАЗАРНОЕ прым. у знач. наз. Плата за месца на гандлёвай плошчы. Продаў не продаў, а заплаці базарное. В. Малешава. БАЗАРНЫ прым. Базарны. Базарны дзень. Сямігосцічы. △ Спраўляць базарное. Браць плату за гандлёвае месца. В. Малешава. БАЗАРШЧЫК м. Зборшчык платы за гандлёвае месца. М. Малешава. БАЗУРА м. Свавольнік, пястун. Такі базура, не слухаў ні мацер, ні бацька. Луткі. БАЗУРНІК м. Тое ж. Талмачава. БАЗУРНЫ прым. Дураслівы, свавольны, распушчаны. Дзеўка хітрая, неспакойная, але не вельмі базурная. М. Малешава. Там такіе базурные молодые, роспушчэные! В. Малешава. БАЗУРЫЦЬ незак. Распешчваць, патураць. Базурыце дзіця. Чому вы не спыняеце ёго? Луткі. БАЙ м. Міфічны казачнік. Бегаў бай по сцене ў чырвоным жупане... Ці баяць ці не? М. Малешава. Байка, фланель. Кноцік уставяць з баю ў газоўку. Пагост.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 257 ▶