вокны зробіш, було окённэ, а як балькі поставіш, то — бальковё. Сямігосцічы.
БАЛЯ ж. Падрыхтаваная для сплаву калода, абчасаная з чатырох бакоў. Мой чоловек балі робіў. Бярэжцы. Баля. Пагост.
БАЛЯСА ж. Баляса (у драбінах, у парэнчы, у станку). Аздамічы. Балясы мн. перан. Доўгія зубы. Балясы вушчэрыў! Запясочча. Памянш. баляска. Баляскі на мосту, шоб худоба не ўпала. Дварэц. Закрый баляскою, коб не вуйшоў конь. Там жа.
БАМБУЗА м. і ж. Высакарослы недарэка. Нека дзеўка бамбуза така. Запясочча.
БАМБУЛА, БАНБУЛА м. і ж. Дурань, недарэка. От ты бамбуло, доўбешковаты чоловек! Луткі.
БАНДА ж. Банда, група злачынцаў. Вон у банду улез. М. Малешава. Чарада свавольных дзяцей. Банда усе яблука порвала дай картоплі потоптала. М. Малешава.
БАНДЗЮГАР м. Бандзюга, разбойнік. Убілі бандзюгары, убілі бандзюгі учыцеля, от неборака! Хачэнь.
БАНДУР м. Высакарослы хлопец, бамбіза. Конік сівоваты, ходзіць бандур нежэнаты (з песні). Хачэнь.
БАНДУРА м. і ж. Тое ж. Ну й бандура вурос! А робіць нічого не хочэ. Верасніца. От бандура, такі неповоротны чоловек! М. Малешава. Снегавая баба. Зімою дзеці качаюць з снегу бандуру. М. Малешава.
БАНОВАТЫ прым. З мяшкамі пад вачамі. Сямігосцічы.
БАНЬКА, БАНКА ж. Пухір, вадзянка, прыпухласць. Опарыласа укропом да посхапваліса банькі. Запясочча. Ногою ступіш у жабер, вона зробіцца на баньках. Там жа. Намулеў порадочно банёк, колі біў груду на сотках. М. Малешава. Банка. Запясочча. Гляк. М. Малешава. Насенная каробачка (у гарлачыкаў). Сямігосцічы.
БАНЬКОВАТЫ прым. З мяшкамі пад вачамі. В. Малешава.
БАНЯ ж. Пухір, вадзянка, прыпухласць. Вот такіе бані под подошвамі! Запясочча. Подбіў око, аж бані подзелаліса. Сямігосцічы. Пасудзіна. Му бралі карасіну ў тые бані да свецілі. Дварэц. Купал у царкве. Запясочча.
БАРАБАН м. Выбіты выпас. От пашы нема, одзін барабан. В. Малешава. Барабан. Верасніца.
86 👁