бу сажа така, осенёю і весною. Сямігосцічы. Шчэ будзе цепло, шчэ бабіно лето будзе летаць. В. Малешава.
БАБІНЕЦ м. Бабінец. Бабінец у цэркві, а над тым бабінцэм хоры булі. Верасніца. Бобінец. Запясочча.
БАБІЦА ж. 1. Рыба сямейства карпавых. Бабіца — плотка сіневата, чэрэвата. Мачуль. Бабіца бі плотка, (у яе) чорнейша спіна і тоўшчэйша (яна) за плотку. В. Малешава. 2. Старая дзяўчына. От, седзіць у хаці, бі бабіца старая. В. Малешава.
БАБІЦЬ незак. Бабіць. Вона бабіла у мене сына. Дварэц. Вона навек бабіла ў нас. М. Малешава.
БАБІЧ м. Дзіця ў бабкі-павітухі. Пошла маці ў бабі да родзіла, то ўжэ казалі на его бабіч. Сямігосцічы. Пойшла ў бабу дай сама родзіла бабіча. М. Малешава.
БАБКА ж. 1. Страва з камоў або дранай бульбы. Зверху зачахла, а ў серэдзіне сырая бабка. Хачэнь. Я наварыла рэзанікаў і потоўкла ў бабку. М. Малешава. 2. Здобны пірог. Бабку прыдзёцца пекці — госці едуць. Мачуль. 3. Абабак, падбярозавік. Хлопцы ростуць, ек грыбы, а дзеўкі — ек бабкі (прыказка). Цераблічы. Не прынесла грыбоў хорошых, а некіх бабок набрала. М. Малешава. 4. Матылёк. Кажуць, як такіе бабкі лётаюць белые, то молочны год будзе. Цераблічы. Не берэце, дзеці, бабку, корова не дась молочка. Рубель. Як перву бабку побачыш жоўценьку, то масляны год будзе, а як чырвону, то будзе медові (прыкмета). Хачэнь. 5. Рыба-верхаводка. Запясочча. 6. Папярочная падкладка на санях (пры перавозцы бярвення). Вускочыла з бабкі ручка, дай полено покацілосо з саней. М. Малешава. 7. Бабка для кляпання касы. Возьмі бабку да поклепаём косу на болоці. М. Малешава. 8. Ніжняя ручка ў падоўжанай піле. Запясочча. 9. Калода, на якой гнулі дугі, абады. М. Малешава. 10. Заламаны сноп, якім накрываюць мэндлік. Запясочча. 11. Мэндлік. В. Малешава. 12. Задняя частка ў лодцы. Коліcь бабкі нешырокіе робілі ў лодках, а цепер моторы, то шырокіе робяць, на поўметры. Пагост. 13. Бабуля. Добрэ бабцы і ў шапцы, а дзедку ў платку (прымаўка). Сямурадцы. Кукарэку! Бабка ў рэку, а дзед за ею с ковенею. Гледзі, бабка, не ўтопіса да за ковеню дзержыса! (дзіцячая песенька). Любавічы. △ З а ў я з а ц ь н а б а б к у. Завязаць хустку банцікам на лбе. Запясочча.
БАБКАЦЬ незак. Клікаць бабу. Чого ты бабкаеш к нешчасцью! М. Малешава.
87 👁