Старонка 32
◀ / 257 ▶
бярвення). В. Малешава. 16. Бульбяная каша, камы; бабка з дранай бульбы. Тураў. △ Баба пупорэзна, баба пупорэзніца. Павітуха. Бабу пупорэзну бралі по свойству. М. Малешава. У нас вона була пупорэзною бабою. Луткі. Колісь жонкі рожалі дома, пуп резала баба-пупорезніца, а цепер у Турові у больніцы рожаюць. Пагост. Баба соломенна, баба соломенка. Варажбітка на саломінках. В. Малешава. Баба снежна. Снежная баба. Качалі етые грудкі да лепілі бабу снежну. Сямігосцічы. Баба-гром. Мажная жанчына. М. Малешава. Баба-спірт. Рухавая, энергічная жанчына. Сямігосцічы. Баба-дурнеба. Уніжальнае да старой жанчыны. От така я баба-дурнеба! М. Малешава. Гуляць у бабу. Гуляць у ката і мыш. Тураў. Паводле звычаю, бабе пупорэзной на хрысцінах парадзіха дорыць дзве наметкі (тканіну, хустку) і пірагі. Кожны год бабка двойчы носіць да ўнукаў падарункі: на вялікдзень волочэбнэ (тканіны на сукенку, цукеркі), а на каляду — грошы. Дварэц. У дзяцей пры каштаванні пяра цыбулі існуе прыгаворка: З мешком баба, з кошэлем баба, кум-баба. М. Малешава. БАБАЙКА ж. Пярэдняе рулявое вясло на плыце. Запясочча. △ Одбіць бабайкою. Адвярнуць плыт. Пагост. Одбі бабайкою! (каманда атамана плытнікаў). Альпень. БАБАНЫ мн. Ікра ў ментуза. Верасніца. БАБЕНЯ ж. Дзіця, падобнае на матчыну або бацькаву маці. Вона ўся бабеня. У бабу Сынклёту ўдаласа, крапінкі позбірала. М. Малешава. БАБЕЦЬ незак. Пакрывацца зморшчынамі (пра скуру). Бабеюць рукі от воды да морхлые робяцца. М. Малешава. БАБЗНО н. зневаж. Нязграбная жанчына. Уге етэ бабзно поцяглосо. Сямігосцічы. Добры лухтан гэто бабзно! Пагост. Бабзно — така грузна баба, ідзе, свое цело не несе. М. Малешава. БАБІН прым. Бабчын. Бабіна ўнука. В. Малешава. △ Бабіна каша. Абрадавая прасяная каша на хрысцінах. Не кажэце, бабіна каша не смашна, а ежце нішком! Дварэц. Бабінэ лето. Павуцінне, якое лётае ў паветры. Бабінэ лето за траву чэпляецца, за ўсе,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 257 ▶