Старонка 34
◀ / 257 ▶
БАБКОВАТЫ прым. 1. Падобны да бабы. Ну й чоловек, бабковаты, як баба. Любавічы. 2. Стараваты на выгляд. Бабковата дзеўка, бу стара. Луткі. Бабковаты некі стаў, зогнуўса, не йдзе, а сунецца — ці то от беды екое, ці то от хворобу. Пагост. Бабковаты від, а сама молода. В. Малешава. 3. Нізкі, прысадзісты. Вішэнька бабковата. Сосонка бабковата на пешчаной земле. Верасніца. БАБОК м. Адуванчык, дзьмухавец. Луткі. БАБОНЬКА ж. Бабуля. Ох, бабонько, ох, хорошэ! Запясочча. Бабонькі, а шчо гэта за чоловек! Хільчыцы. БАБОХНУЦЦА зак. Бабахнуцца, упасці. От, пэрэвалісса й бабохнесса, мамонько, ты мое голубонько! (на дзіця). Мачуль. БАБОЧКА ж. 1 памянш. да б а б у л я. Ленка, ладочкі, ладочкі! Побіліса бабочкі! В. Малешава. Ох, бабочко, ці ето я, не я к тобе й госценькі пріехала, шо ты вочкі закрыла да на мене гледзець не хочэш! (з пахавальных галашэнняў). Пагост. 2 памянш. да б а б к а 4. Як багато бабочек леціць у хату, то будзе дрэнно — нехто помрэ. Запясочча. Бабочок на цветах морэ. М. Малешава. 3 памянш. да б а б к а 3. Бабочкі молодые по берэзнічку ростуць. Цераблічы. Бабочкі жарыць самые хорошые грыбы. Мачуль. 4. Фіялка. Аздамічы. △ М е д о в у е б а б о ч к і. Жоўтыя або чырвоныя матылькі. Існуе прыкмета, калі ранняй вясною шмат медовых бабочок, то говораць, шо мед будзе, а як белых,— то будзе молочнэ лето. В. Малешава. БАБСКІ прым. Бабскі. Бабскіе водзікі ім показалі. Цераблічы. БАБУСЯ ж. Персанаж у карагодзе. Неку бабусю спевалі, як гулялі весной. Сямурадцы. △ Г у л я ц ь у б а б у с ю. Вадзіць карагод. Хачэнь. У цэнтры карагода стаялі тры дзяўчыны, а пасярод іх сядзела на кукішках бабуся (іх узросту) і трымала ў правай руцэ тычку з прадзівам на канцы. Карагоднікі, пабраўшыся за рукі, спявалі пра гарэлку, пра розныя стравы і ўсё палохалі групку ў сярэдзіне карагода, што забяруць сабе бабусю: А му гарелкі набером, собе бабусю забером! Тройка ў крузе адказвала: А му гарелку поп'емо, своей бабусі не дамо! Сямурадцы. БАБУШКЕРА ж. зневаж. Старая жанчына. Пойду погледжу, куды пошла гэта бабушкера. Цераблічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
94 👁
◀ / 257 ▶