Тураўскі слоўнік (1982). Том 1. А-Г. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 257  ▶ 
Б БА'БА ж. 1. Старая жанчына, бабуля, матчына або бацькава маці. Планом плакала од того болю, а то лёгенько стало, як сем баб отшэптало. М. Малешава. Вона ж баба проціў его, а не жонка. Там жа. Тут кажуць ба, а ў Хочэні — бабо. Верасніца. 2. Жонка, жанчына. Дзеўкой на ўсю вуліцу, а бабой на ўсю печ (прымаўка). Запясочча. От як моя баба добрэ прыготовіла еду: еў, еў, затоб пузо не лопнуло. М. Малешава. Моя баба з молодых год мене вувела, а ў старые не увела. Луткі. А сколько ж бабоў трэба, коб той лён зробіць. М. Малешава. Седзяць под хатою бабы i крывуюць, што я на кварціру беру. Хачэнь. Тые людзі шукаюць тых бабэй. Цераблічы. 3. Павітуха. Его баба була за бабу у одного мужыка, а я за кума. Чэрнічы. 4 перан. Іран. Бязвольны мужчина. У ее чоловек — баба, i не можэ трапіць ні горшэго ні лепшэго. Дварэц. Не мужчына, а так, баба, шо вона загадае, то вон робіць. Луткі. 5. Персанаж з вясенніх гульняў моладзі. У круг поберуцца на велікодне, да садзяць одну ў круг, да бабой ее зовуць. Хачэнь. 6. Істота ў вобразе старой жанчыны, якой палохалі малых дзяцей. Унь там, под мостом, баба слепа да сопліва, то будзеш цоловаць ее, бо ты перві раз едзеш. В. Малешава. Пойдзеш у лес, то цебе там поцэлуе сопліва баба. Аздамічы. Не едзь под мостом, баба железна седзіць. Сямігосцічы. 7. Вялікая рачная чайка. Бабу мы зовом велікіе крычкі. Дварэц. 8. Вялікая плотка. Баба — веліка плотна, вона разом з другімі плавае. СямігосцІчы. 9. Сорт груш. Хачэнь. Бабы мн. Сорт яблык. Аздамічы. 10. Калода, на якой гнулі дугі, абады. Сямігосцічы. 11. Прыстасаванне для нацягвання шын на колы. Сямігосцічы. 12. Пад'ёмны груз для забівання паляў. Баба — то стоўпы забіваюць на мосту. М. Малешава. 13. Ручная трамбоўка. Аздамічы. 14. Вертыкальны апорны слуп у ветраку. Аздамічы. 15. Папярочная падкладка на санях (пры вывазцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падёмны
15 👁
 ◀  / 257  ▶