Тураўскі слоўнік (1982). Том 1. А-Г. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 257  ▶ 
бярвення). В. Малешава. 16. Бульбяная каша, камы; бабка з дранай бульбы. Тураў. Д Б а б а пу п о р э з н а, б а б а п у п о p э з н i ц a. Павітуха. Бабу пупорэзну бралі fio свойству. M. Малешава. У нас вона була пупорэзною бабою. Луткі. Кблісь жонкі рожалі дома, пуп резала баба-пупорезніца, а цепер у Турові у больніцы рожаюць. Пагост. Б а б а с о л о м е н н а, б а б а с о л о м е н н а. Варажбітка на саломінках. В. Малешава. Б а б а с н е ж н а. Снежная баба. Качалі етые грудкі да лепілі бабу снежну. Сямігосцічы. Б а б а - г р о м. Мажная жанчына. М. Малешава. Б а б а-с п i р т. Рухавая, энергічная жанчына. Сямігосцічы. Б а б а - д у р н ё б а. Уніжальнае да старой жанчыны. От така я баба-дурнеба! М. Малешава. Г у л я ць у б а б у. Гуляць у ката i мыш. Тураў. Паводле звычаю, бабе пупорэзной на хрысцінах парадзіха дорыць дзве наметкі (тканіну, хустку) i пірагі. Кожны год бабка двойчы носіць да ўнукаў падарункі: на вялікдзень волочэбнэ (тканіны на сукенку, цукеркі), а на каляду — грошы. Дварэц. У дзядей пры каштаванні пяра цыбулі існуе прыгаворка: 3 мешком баба, з кошэлем баба, кум-баба. М. Малешава. БАБА'ЙКА ж. Пярэдняе рулявое вясло на плыце. Запясочча. Д О д б i ц ь б а б а й к о ю. Адвярнуць плыт. Пагост. Одбі бабайкою! (каманда атамана плытнікаў). Альпень. БАБА'НЫ мн. Ікра ў ментуза. Верасніца. БА'БЕНЯ ж. Дзіця, падобнае на матчыну або бацькаву мащ. Вона ўся бабеня. У бабу Сынклёту ўдаласа, крапінкі позбірала. М. Малешава. БАБЕ'ЦЬ незак. Пакрывацца зморшчынамі (пра скуру). Бабеюцъ рукі от воды да морхлые робяцца. М. Малешава. БАБЗНО' н. зневаж. Нязграбная жанчына. Уге етэ бабзно поцяглосо. Сямігосцічы. Добры лухтан гэто бабзно! Пагост. Бабзно— така грузна баба, Ідзе, свое цело не несе. М. Малешава. БА'БІН прым. Бабчын. Бабіна ўнука. В. Малешава.Д Б а б i н а к а ш а. Абрадавая прасяная каша на хрысцінах. Не кажэце, бабіна каша не смашна, а ежце нішком! Дварэц. Б а б і н э л е т о. Павудінне, якое лётае ў паветры. Бабінэ лето за траву чэпляецца, за усе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бабайка, бабаны, бабець, мбрхлые
19 👁
 ◀  / 257  ▶