АЛЮШ, АЛЮША выкл. Вокліч, якім адганяюць цяля. Алюш, целушко, у хлеў! Альпень. Алюша, целята! М. Малешава.
АМАЛЬ прысл. Амаль. Навулёт амаль пробіў. М. Малешава.
АНГЕРКА ж. Сліва з буйнымі ягадамі. Ангеркі е белые, е жоўтые, вішнёвуе. В. Малешава.
АНДАРАК м. Самаробная суконная спадніца. Андарака ў цебе е на празнік? Верасніца. Пралі воўну да ткалі андаракі. Сямурадцы. Памянш. а н д а р а ч о к. Познаюць нашу дочку і ў андарачку! (прыказка). Сямурадцы.
АНДЫК, ЕНДЫК м. Індык. Андыкі наглые, ек гусі! Воны, як свішчы, так не любяць. Запясочча. Летось буў ендык шчэ большы за гэтого. Верасніца.
АНДЫЦКІ прым. Індычыны. Андыцке м'ясо самэ смачнейшэ і дорожэйшэ. М. Малешава.
АНДЫЧКА, ЕНДЫЧКА ж. Індычка. Запясочча. Ендычка. Верасніца.
АНДЫЧЫ прым. Індычыны. Альпень.
АНІ часц. Ані, нікольк
і. Не хочэ ані нічого есці. Только рэвэ і рэвэ. Луткі.
АНІГАДКІ прысл. Усё роўна, хоць бы што. Шо ты говоры ей, шо ты не говоры, вона і не дбае, ей анігадкі. Бярэжцы. А н і г а д к і е к і. Незвычайны. Анігадкі екі кожух собе достаў. Пагост. А н і г а д к і к о л ь к і. На дзіва многа. Анігадкі колькі шыферу достаў, і хату і одрыну покрые. Пагост.
АНІЖ часц. Аж. Сохне, аніж трэшчыць. Пагост. Аніж дух займае, такі квас холодны! Верасніца.
АНІЧОГО прысл. Зусім. Я анічого его не вучыла. Сямурадцы.
АНІЯК прысл. Ніяк, зусім ніяк. Гразко, аніяк не можно пройці. Запясочча. Аніяк не ўмеў пісаць бацько. Буразі.
АНЦЕРЭС м. Нешта цікавае. От я тобе роскажу анцерэс! Запясочча.
АНЦІХРЫСТ м. Лаянкавае слова. Анціхрыст ты, нечысцік, паразіт! Шо ты робіш?! Верасніца.
АНЦУХА ж. Тое ж. От, анцуха дурная! Хачэнь.
АПОШОЎ выкл. Вокліч, якім адганяюць сабаку. Апошоў, шоб ты вудох! Брэшэш тут. М. Малешава.
АРУС выкл. Вокліч, якім адганяюць ката. Арус, акота, коцяро! Аздамічы.
95 👁