Старонка 30
◀ / 257 ▶
АРШЭНЕЦ м. 1. Нейкая міфічная істота, бескантрольная ў паводзінах. Ой, коб на цебе аршэнец! Запясоччa. Банта коту завезаў хлопчык, ой, коб на цебе аршэнец! Дварэц. 2. Свавольнік. Тые аршэнцы Мар'янскіе ўсе споююць! Верасніца. О, аршэнцы, куды вы лезеце! Дварэц. АРШЭННІК м. Нейкая д'ябальская атрута (?). Я тобе дам аршэнніку! Як скажэ так, то ўжэ накляла, хужэй буць не можэ. Цепер кагуць, дам тобе дусту, да ешчэ й сівого. Альшаны. АТ выкл. Пры незадаволенасці, у злосці. Ат, это добры косец! Не говоры! Луткі. Ат, холеры на вас нема, акіш одсюль! Пагост. АТАМАН м. 1. Завадатай у гульнях. Запясоччa. 2. Галоўны кіраўнік на плыце. Атаман, ёго дзело седзець на плуту і командоваць. Запясоччa. Як плут ідзе на кручу, то атаман крычыць дубовіку, шоб кінуў якора. Пагост. А ТО злучн. Бо. Обуйса, а то ногі позаколваеш. Цераблічы. Цепер невестка е, а то сама була. Луткі. Не трэба муцца, а то сорокі схопяць. Дварэц. АЦ, АЦА выкл. Вокліч, якім паварочваюць вала ў возе ўправа. Ац — то от себе. Альшаны. АЦІ выкл. Дзякуй (у размове з дзецьмі). Скажы аці маме. Мачуль. АЦІВА выкл. Вокліч, якім адганяюць курэй. Аціва одсюля, чого порасседаліса! Хачэнь. АЦІПА выкл. Вокліч, якім адганяюць куранят. Аціпа з города! М. Малешава. АЦЭБА выкл. Вокліч, якім паварочваюць вала ў возе ўлева. Сямігосцічы. АЦЮ выкл. Вокліч, якім адганяюць свіней, парасят. Ацю, ідзі отсюля, навоняла! Альпень. Ацю, шоб вы подохлі! От зарэ давацьму! Сямігосцічы. АШЫЦЬ, АШЫЦА выкл. Тое ж. Аздамічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
96 👁
◀ / 257 ▶