Старонка 28
◀ / 257 ▶
АК злучн. Як. Ак Ілья, то і ўсе, купацца — крый божэ! Верасніца. АКІТ, АКІТА, АКІЦЬ, АКІЦЯ, АКОТА выкл. Воклічы, якімі адганяюць ката. Акіт, коцяро! Тоўчэсса под ногамі! Сямігосцічы. Акіта на печ, чого ты тут лазіш! М. Малешава. Акіць с печы, улёгса тут! Верасніца. Акота, злодзей, я тобе дам! Мачуль. Акот, шоб ты здох! Альпень. АКІЧ, АКІЧА, АКЫЧ, АКЫЧА, АКІЦЬ, АКІЦЯ выкл. Воклічы, якімі адганяюць авечак, коз. Акіч у хлёў, то овечкі й бегуць. Цераблічы. Акыча на болонье! Дварэц. Акіча, овечка дурна! Верасніца. Акіча, козы, шоб на вас здохля! Бярэжцы. АКІШ, АКІША, АКЫШ, АКЫША выкл. Воклічы, якімі адганяюць курэй, птушак. Акіш, шоб ву вудохлі! Усе грады перэгрэблі тут! Акіша, проклятые! Верасніца. Акыш, шоб цебе коршун! Цераблічы. Акыша, куры, на вуліцу! М. Малешава. АКОСЮЛЬ выкл. Вокліч, якім адганяюць каня. В. Малешава. АКРАЗ прысл. Якраз. Та корова акраз два літры дае. Дварэц. АКУРАТ прысл. Тое ж. Акурат на жніва трапіў додому. Мачуль. Вуйшоў на дорогу — акурат машына. Верасніца. АЛЕ 1 часц. Так, але, ну. Вона поехала гэтым аўтобусом? — Але, гэтым. Дварэц. Але, ужэ лецяць без памеці (пра кароў у гарачыню). Мачуль. Е така дзерэв'іна, алё (пра бераст). М. Малешава. 2 часц. Але ж, ну. Але ек з ведра дождж! В. Малешава. Але дзіво, дзе вон буў? Верасніца. 3 злучн. Але. Мы знаём (назву рэчкі), але мы не говорымо так. Цераблічы. АЛЕЛЕ часц. Так, так-так. От алеле! Така сама була! Дварэц. Алеле, пойдом ужэ. Луткі. АЛЁ, АЛЕ выкл. Вокліч, якім падганяюць карову. Алё, раба, на пашу! М. Малешава. Але, короўка, у хлевец! Верасніца. АЛОХ м. Капут, канец. А цепэр алох, нема мэду. Мачуль. Перэвернулосо, да ўжэ й алох ему. Цераблічы. АЛЬБО злучн. Або, альбо, ці. Говоры альбо по-руску альбо по-белоруску. Альпень. Альбо лапці плецеш альбо коўшыка екого робіш. Аздамічы. Паралізовало було, то ўжэ альбо — альбо (ці будзе жыць ці памрэ). Хачэнь.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
96 👁
◀ / 257 ▶