АВУС, АВУСА, АВЫС, АВЫСА, АВІС, АВІСА, АВІССА выкл. Воклічы, якімі адганяюць ката. Авус, негодзяй, с хаты! Дварэц. На кота у нас — авус! Авісса, паскуда, прывук на стол злазіць! Пагост.
АВУЦЯ выкл. Вокліч, якім адганяюць качак. Авуця, вутоўкі, у одрыну! Верасніца.
АГА часц. Так, але. Ты була ў лаўцы? — Ага, була. М. Малешава.
АГРЭСТ м. Агрэст. Е чорны і е красны агрэст. Запясочча.
АГУ часц. Так, але. Я продаў, агу, тую хату. Цераблічы. Агу, пехотом у Туроў ходзіла. М. Малешава. Агу, лучына була. Од ее можно очамрэць. Рубель. Агы, і дрот можэ порэзаць. Луткі.
АГЫЛЯ, АГІЛЯ выкл. Воклічы, якімі адганяюць гусей, качак. Агыля. Верасніца. Агіля. Луткі. Агыля, агіля. Пагост.
АДАЛЕ прысл. Пасля. Рвалі му, рвалі, ніяк не можэм узорваць, адале прыдумалі молотком біць. Бярэжцы.
АЖ 1 злучн. Ажно. Зазірнулі ў курэнь, аж вон лежыць там. Бярэжцы. Я зайшла, аж замуканое ўсе. М. Малешава. 2 часц. Аж. Ох, і сердзіты, аж дрыжыць! Кароцічы. Трэбо короўкі далеко, аж до корчэй гнаць. Сямігосцічы. Аж сцёпае, не могу гледзець на горэлку! В. Малешава. Собака брэшэ Борысоў, так дае, шо аж аж! Мачуль.
АЖНІ, АЖЭНІ часц. Ажно. Булі ажні тры сем'е ў хаці. Мачуль. Спужаўса, ажні дух занело! Верасніца. А вон ажэні побелеў от страху! Рубель.
АЗІЯТ м. Чалавек з невыносным характарам. Азіят! З ім можно жыць?! Верасніца. Шо ты за азіят нейкі, бы собака кручэны! Луткі.
АЙ выкл. Пры нездавальненні. Ай, колькі ее е, только от ее і роботы. М. Малешава.
АЙДЗЕ часц. Дзе. Айдзе то ты волочысса? Цераблічы. Айдзе того дзіцяці бацько? Запясочча.
АЙСТРА ж. Астра. Ну а што ж я не знаю цветоў айстроў? Сямурадцы.
АЙСЬ, АЙСЯ, АСЯ, АСЬ выкл. Воклічы, якімі адганяюць свіней. На свінью кажэмо: «Айсь у хлеў!» Аздамічы. Айся, чого ты сюда прышла да рыеш! Альпень. Ой, божэчкі, чыя-то свіння ў моіх картоплях, ась, зараза! Пагост.
95 👁