АБЫ 1 злучн. Абы, як толькі. Навек абы ему пасці корову, то дошч. Цераблічы. Абы чуць — вона ўжэ учадзела. Луткі. Хоць за вола, абы дома не була (прымаўка). Хачэнь. Абы стоіць, то нехай стоіць. М. Малешава. Абы ростане, то вона е, та лотаць. В. Малешава. Абы прыдуць, то прынесу шчо-небудзь. Верасніца. Абыседзець, то пошла б зелья нарвала свіньё. Пагост. Плата ў ката, абы душа не голодна (прыказка). Мачуль. Плачэ, абы плакаць. Запясочча. У лесі воды не трапіш напіцца, абы ў рэцэ. Аздамічы. 2 часц. Толькі каб. Абы ходзіць на прыстань! Раз не прыехаў, то ўжэ не прыедзе. Пагост. Нашчо ты мне ложкі золотые купіла? Абы грошы траціць? Дзеўко, дзеўко! Там жа.
АБЫ-ДЗЕ прысл. Абы-дзе. А еке тэ молоко будзе? Корову пасцяцца абы-дзе! Верасніца.
АБЫ-ЕКІ прым. Дрэнны, нікуды не варты. Вужовікі — гэто абы-екіе грыбы. Хачэнь. Вон не людзкі, абыекі. В. Малешава. Вон, немец, дзеткі, буў вельмі абыекі народ. Буразі.
АБЫ-КУДЫ прысл. Абы-куды. Е целушкі абы-куды ходзяць — і ў город, і ў посей, куды хочэш. Верасніца.
АБЫЛЕ-ДЗЕ прысл. Абы-дзе. Цераблічы.
АБЫЛЕ-ЕКІ прым. Дрэнны, нікуды не варты. Абыле-екого сена, да хватае для одноё коровы. Цераблічы.
АБЫЛЕ-КУДЫ прысл. Абы-куды. Цераблічы.
АБЫЛЕ-ХТО займ. Абы-хто. Цераблічы.
АБЫЛЕ-ШЧО займ. Абы-што. Цераблічы.
АБЫ-ХТО займ. Абы-хто, усякі. Это ж не абы-хто, это ж чоловек! Запясочча. До ее абы-хто ходзіць, вона ж без сорома. Верасніца.
АБЫ-ШЧО займ. Дрэнь. У ее корова така абы-шчо, ані молока не дае. Верасніца. Абы-шчо у мене свінча. Есці не хочэ, худэ. Пагост. Ох, божэ мой, шоб з мого дзіцяці і воно тэ абы-шчо здзевалосо! Мачуль. Это ж отрава, это ж абы-шчо! (пра гарэлку). В. Малешава.
АБЫ-ЯК прысл. Абы-як. От абы-як покосіў. Верасніца.
АБЫР выкл. Вокліч, якім адганяюць авечак. Абыр на пашу, дурные! Альшаны.
АВОЙ выкл. Авой. Авой, землякі прышлі ко мне! Кароцічы.
АВУЛЬ, АВУЛЯ выкл. Воклічы, якімі адганяюць качак, качанят. Авуля на воду, годзе квакалі тут! Сямігосцічы.
93 👁