А. 1 часц. А. Цётко, а гусі мое ходзяць там? — Бачыла, ходзяць. Сямігосцічы. Ці пойдуць цепер на работу? — А я знаю? Верасніца. Ганно, хлеб прывёзлі ў лаўку? — А мо? То зарэ бегу. Аздамічы. А чому ву этак жнецё? У нас не так. М. Малешава. Манё, дзе тые коні ходзяць? — А я бачыла? Хачэнь. А куды ты на работу? — На лён. Запясочча. Пеця, а Пеця! Подымайса мо! Пагост. А нашчо мне твоя забота? Бярэжцы. А голь его ведае, дзе вон! Хотамель. А куды! Пошла на пашу! Сямігосцічы. А е весці дзе! Як пошоў, то ні слуху ні духу. Верасніца. Воза нема, хомута нема, а нічого нема! Запясочча. А сходзіўса вецёр, а грымота, а плескота! Дварэц. Людзі здоровуе зарэ: а бегуць, а лецяць, а робяць! М. Малешава. А спокойны чоловек, а церпліві! В. Малешава. У нас було а дроў, а сенокосу, а попасу! Хачэнь. Булі дубэ а дубэ кругом! Мачуль. На Солом'і берэш а берэш тоё рыбу! Луткі. То ты получыў бы розок а розок! Кароцічы. Мо будзеце обедаць, а? Хачэнь. Бабо, ее одзін сын у Мінску, а? М. Малешава. Свахо! — А? — Ты знаеш казку про лося, роскажы ім. В. Малешава. 2 злучн. А. Недосол на стол, а перэсол под стол (прымаўка). Аздамічы. Седзець на лавочцы урэм'е не сцегаецца, а пасці худобу урэм'е дліннэ. Мачуль. Ужэ не йдзе к ейцу, а к коўбасе (прымаўка, пра паварот да зімы). М. Малешава. О-о, а брат ёго буў шчэ мудрэйшы! Мачуль. Ву пойдзеце? А я, верно, не пойду. Верасніца.
А-А-А выкл. Пра ўсведамленне з'явы, думкі. А-а-а, вот онэ шо, а я і не ведаў! Пагост.
АБЕЦ м. Стары халасцяк. Запясочча.
АБО злучн. Або, ці. Або ему, або сцене — і не дбае! Запясочча. Я ўжэ або буду (выжыву), або не. Дварэц. На покрову покрые землю або лістом, або снегом. Верасніца. Або буде шія, або сіла (прымаўка). Рубель
107 👁