ЗАМОВААДЗУБНОГАВОЛЮ — Молодзік, молодзік, у цебе рог золоты, на том ев еде буваў? — Буваў. — Жывых i мёртвых відаў? — Відаў. — У іх зубу не боляць? — Не боляць. — Трэба, шоб i тобе (імя) не болелі. ЗАМОВААДЗВІХУСветы отчэ Мікола, прыступі i поможы роджоному i хрышчоному. Звіх, не будзь ліх, по косце не ходзі, серца не сушы, красы не ўбівай. Як сухе дзерэво не шуміць, так шоб нога не болела. ПРААДК1ДШНЕВОГНІКАБерэ тры вуголіны, тры соліны, прынесе воды ведро, у стакан з ведра наберэ да ўкіне тры вуголіны i тры соліны i дае тры раз коўтнуць. А потом ту воду у печ лье, шоб усе згорэло, альбо дзе дзверы круцяцца, шоб скруцілосо. ПРАЗАГАВОРЫУ одного горло болело. Прышоў вон до знахора. Ну, той почаў шэптаць: — Поможыса, мошна, розвежыса, поможыса, мошна, розвежыса, поможыса, мошна, розвежыса... Слухаў-слухаў той чоловек да як зарэгочэ с тых слоў! I болячка ў горле трэснула. От тобе й вулечыў. М. Малеш&ва Запісаў у 1976 г. А. А. Крывіцкі ЯКШУКАЛIКАРОУПасціў у нас пастух товар усего села. I з гэтого конца ўжэ йдзе трэйцяк, а с того конца ужэ пастух, а с пастухом i потпасыч. I жэнуць эты товар утроіх. А чэрэдзішчэ товару, божэ ж мой! Пастух пасціў до Міхайла. А послі Міхайла ужэ кідае, ужэ людзі самі пасуць. Екурат перэд гэтым Міхайлом загубіўса наш эты товар. I шчэ одных. Прыгнаў вон, i нема товару. Кажэ, товар погінуў. П'яць штук товару. А того чоловека тры. Пошлі мы з бацьком. Бацько кажэ: «Пошлі, мо недзе хоць почуем, шо будзе давіць, то мо хоць однэ отборонім. Воўкі ж нападуць». Пошлі мы, ходзілі, ходзілі, хоДзілі, нідзе нічого не трапілі. Вернуліса, прышлі, полеглі спаць. Оддыхалі, той бацько ўстаў рано, пледе мне лапці. У бацька шчэ добрые, у мене ўжэ потопталіса, трэба ж лапці. Пообуваліса, пошлі зноў. Пошлі, йдом у ту Орэю, это кілометроў чорт ёго знае сколькі, это ж далезно, кілометроў мо дваццэць будзе. Далеко. Пошлі мы, ідом, ідом, знайшлі того чоловека тры коровы. Но дзе ж нашы? Ужэ мы заходзім на самы край, скрозь ужэ там будзе болото да канава. Да ўжэ ж не, туды за болото воно не пошло. Ой, божэ ж мой, свеце мой! Ходзілі, ходзілі. А там така горка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вугбліны, пяць
30 👁