КОТ I В Е Р А Б Е Й Ухопіў кот вороб'я. Да ўперод стаў муцца. Да той уцёк. Другі раз зловіў да кажэ: «Не, я ўперод цебе з'ем, а тоды помуюса». Так зарэ кот поесць да муецца. Сямурадцы Запісаў у 1980 г. П. А. Міхайлаў РУСАЛЧЫН ВОСТРАУ Моя мацер з Полесся, Полессе — ето туды, под Тбнеж. У ее сесцёр i братоў там багато було, мо дзёсяцеро. Меншы брат Ян зваўса. Вон за лесніка з молодых год буў. То от шо з етым моім дзядзьком одзін год прыключылосо. Пошоў вон на Купалного Ивана з ружжэм у лес, думаў, еку дзічыну ўбіць — мо кабана, мо лося, мо мадзведзя. Пошоў рано, сонейко шчэ не ўставало. Ціхенько йдзе по лесу, звера цікуе. Вуйшоў к Сіверскому болоту, йдзе поўз ёго помалу. I на болоці, i ў лесі ціхо. Ідзе-йдзе. Аж раптом шо-то ёму зробілосо. Хочэ йці далей да не може, ек бу дзеревенее. Нешчо не пускае ёго далей йці, на болото заворочае да цягне. Не хочэ йді, боіцца, дрыжыкі беруць, а йдзе. 3 купіны на купіну ступае, скачэ. Да ўсе хутчэй, ек бу завод екі ў ём стаў, усе далей на болото. Болото тэ веліке. Посеред ёго возеро е, посеред возера — востроў з купін, на вострові — куст одзін коло воды рос. Вуйшоў дзядзько к тому возеру. Раненько шчэ було, ек бу туман возеро облегаў. Бачыць вон церез туман той востроў. А на вострові — русаўкі, з крыламі, без сорочок, голые, косы русые по поес. Побраліса ў круг да танцуюць з подскокамі. А одна седзіць под кустом коло самое воды, у воду гледзіцца да косы росчэсае. Косы росчэсае да позірае ў дзядзькоў бок. I здалосо ёму, шо вона заўлекае ёго, до себе зове. Страходце на дзядзька нашло, вубраўса вон з болота, а як — не помніць. Спужаўса модно. Цепер русавок там ніхто не бачыць. Ці то воны е да не показваюцца людзям, ці то звеліса. Мабуць, звеліса. Усціма Рыгораўна Герман, 1907 г., в Пагост Запісаў у 1980 г. М. А. Саскевіч ДЗЩЯЧАЯ ЗАБАУКА Сорока-ворона по сметніку скакала, дзеткам кашку збірала. Этому дам, этому дам, этому дам i этому дам (адгінае ў дзіцяці чатыры большыя пальчыкі). А ты (бярэ за мізінчык) мал, круп не драў, хлеба не пёк, а с хаты ўцёк. Шугі-шугі-шугі! (i рукамі махае). ЗАМОВА АД ГТАРЭЗА Ішоў (імя) горою. Коцілосо тры бочэчкі: одна бочка з водою, друга з віном, а трэцяя с крывёю. Вон (імя) воду вуліў, віно вупіў: кроў, замоўса
Дадатковыя словы
воробя, зем, сорочбк, цікўе
4 👁