Послухала я да кажу: «Баце, от так прамо звонок таламкае». А на старой корові звонок. Той бацько кажэ: «Дзе тобе той звонок, это шуміць лес! Можэ, нека голіна ўпала, можэ, шчо». Ну, бацько буу ужэ стары, вон не так чуе, а я ж чую добрэ. Вон хочэ домоў, а. я хочу туды. Адале сама боюса. Прышлі домоў. Бацько кажэ, шчо як не прыдзе воно цепер саме, то ўжэ ёго не будзе, пойдом узаўтра. Добрэ, ну пойдом. Поўстройваліса зноў. Бацько лапцей наплёў, i собе й мне. Пошлі. А я кажу: «То хай i хлопцы ідуць, шо но мы удвоіх (а було ж i шчэ тры хлопцы у нас ўжэ велікіе). Хай хлопцы йдуць. Оны пробегуць сюда-туда да...» «Ох, ты на этых хлопцах ідзе сядзеш, там злезеш». Ой, божэ ж мой, ёвеце мой! ПошлГ мы з бацьком. Пошлі, ідом, ідом, ідом, а я на тэ место бегу. На тэ место, дзе чула того звонка. Подыйшлі зноў, зноў мне таламкае звонок. А бацько не чуе. Кажэ: «Нічого не будзе. Его нема того товару, чого вон туды зайшоў?» Прышлі домоў. Бацько лёг. «Уседно мне ўжэ,— кажэ,— нема худобы, i мне не трэба жыць. Коб хоця одна прышла. А то тры целушкі й дзве коровы». А я обуласа добрэ, да думаю, пойду я туды, дзе я чула гэты звонок. А маці кажэ: «А я пойду к Одаму (буў чоловек у Рычові стары, зваўса Одам), погадаю». А я й пошла. Пошла, да бегом, да бегом, забегла на ту горку, стала. Не чутно, не чутно, дале ек затарахціць, заталамкае той звонок. I я прамо туды. Гушча, берэзнік, болото! Перэбегла этэ болото густэ — дале така нека градочка. Я на ту градочку. Аж там болото, ек дым! А стогоў! А стогі это рычоўскіе 1 берэжэцкіе. Ох, аж тые коровы коло стогоў! Я к тым коровам, вуганяю, вуганяю — не дамса рады. Скінула з головы хустку да стару корову за звонок очэпіла хусткою да звела. А іх зацелі. Дак воны не могуць отыйці от стога. Да сцегла эту корову с того места. Ек пошла та корова, то i усе пошлІ. Да этою гушчою, да на дорогу, да домоў, да прыгнала домоў. А мацер шчэ нема. Адале прышла i кажэ: «Той чорт шэпелівы, той Одамішчэ,— кажэ,— только зайшла, а вон кажэ: «То ты прышла обманьваць? Ужэ ж твоя дочка прыгнала». А воно ўжэ позамерзало ўсе, той товар. Вонэ,, бедненьке, прыбегло к рэцэ, да на коленьках попадало да п'е воду. А мушчыны ідуць да: «Ну чорты ее мацер знае, шчо то за дзеўка? Шоб сама от ходзіла, ходзіла, пока трапіла». А я кажу: «Чого ж рама, з бацьком жэ ходзіла». Жукоўская Праскоўя Мікітаўна, 1907 г в. Старажоўцы Загисаў у 1981 г. на магнітафоне i зрабіў транскрыпцыю П. Л. Міхайлаў ПРА СЫНА. Сын покупаўса да застудзіў ногу, рыбу ловіў, некіе ўюны ловіў. То наш одзін, той Воўка, шо ў Мінску жыве, вугрэўса на печэ добрэ, да пройшло! А гэты большы, то спаў на ложку, то не вугрэўса, да нога заболела. Нога заболела, да покульгвае, покульгвае, покульгвае. Вон у восьмы клас ходзіў, тогды як у ёго нога болела. Да повезлі ў больніцу, аж там отправілі ёго ў Мозыр на лечэнне. У Мозыр буў год i два месецы. Да наложылі гіпс на ногу, да с тым гіпсом лежаў восем месецоў, не ўставаў, не седзеу. То догоры або боком. Нека була ёго палата у цёмном таком кутку, шоб не к сонцу, а так нек шоб дажэ сонцэ на ёго не було. Я кажды месец
Дадатковыя словы
загйсаў
3 👁