Озьмі із старого гумна здымай крышу, ту крышу беры да молоці. Бі ее на потру, тым беры, кажэ, i сей по полю. Узлу вон так i зробіў. А тые людзі так не сеелі. Да гледзядь. — Шо вон робіць? Ксстрыцу сее! Осень. Зазеленеў, як мы кажэм, урун. ПрыходзІць весна — жыто росце. Прыходзяць к ему староста ці екіе начальнікі тые колішніе. — Шо ты, кажэ, зробіў? Хто цебе навучыў, потказаў тобе? — Мне бацько сказаў. — А дзе твой бацько? Ты его не ўбіў? — Не, пошкодоваў. От того годзі тых старых убіваць* да нехай жывуць до своей смерці старыкі. Л явок Васільевіч Наскевіч, в. Цераблічы ЗапІсаў у 1974 г. А. А. КрывІцкі КЛАПАТЛІВЫ ГУСАК Гусак до того буў хорошы — ек добры хозяін! ПонІмаеце, не брэшу, это ж праўда. Вот бегуць ужэ на ноч гусі. Пока малые, то вон ідзе домоў ужэ наноч, а як подростуць, то ўжэ не йдзе, там ночуе, на водзе нейдзе спяць. Так вот которые побеглі, однэ шчэ стоіць, есць, то вон жджэ. Онэ рухнулосо бегці, i вон уйсэ~1дзе. А прыходзіць у хлеў. Гусі пошлі ў хлеў, а вон сеў на дворэ, не пошоў далей. Ну, чудо було, чудо! Я не здзіўлялас! Сеў, шоб не топтацца. Вон тут скраю сеў. А ву ужэ там распораджайцеса, як хочэце, гусенята з гусьмі. А вон тут коло дзверэй сеў, ужэ седзіць. Вон туды не шыецца,,шоб топтаў гусенята. От чоловек буў! Я ўжэ говорыла проці жонок — як чоловек екі розумны. Дзе останецца гусеня еке, то вон крычыць гвалт, шоб воно йшло. А колі крыкнуў, то вонэ знае, ужэ бежыць. Вон бы ў мене шчэ буў, дак ехала нейкая баржа да поймалг его. Коло рэкі ночовалі. Марина Астапаўна Жыткавец, в. Дварэц Запісаў у 1973 г. на магнітафоне i зрабіў транскрипцию А. А. Крывіцкі ПРА ХІТРАГА РАМАНА (казка) Жыў бедны чоловек Роман. Hi було у ёго коня. По суседству з ім жыў одзін купец. Той коня продаў ему. Некого такого старого худого. Да i смеіцца над этым Романом: «Конь доўжон здыхаць, а ты купіў». Так воны жывуць по суседству. А этой купец заўсёды ходзіў поўз одрыну. Романа. Так шо вон, этой Роман, зробіў? Возьме золота дай накідае потроху ў одрыну. Адале як ідзе купец поўз одрыну, так вон гэто збірае. Ну, побачыў жэ гэтой купец, шо Роман золото збірае, кажэ: «Роман, i шо ты за золото збіраеш?» «Гэ, кажэ, шо за золото? Это ж, ка, конь золотом апраўляецца». «Як золотом?» «Ну, золотом». «То продай ты мне этого коня?» «Не, не продам. Як я продам? Это конь дорогі!» «Ну шчо ты, Роман, продай мне его». Той купец як прыстаў до его. «Ну, каа, як дасі мешок грошэй, то продам, а як не, то не». Ну, у купцоў богато грошэй було, Узяў вон даў ему мешок грошэй
Дадатковыя словы
жонбк
3 👁