АПАВЯДАННЯДАЯРКІНу, вон зо мною ідзе. Я поперэд ёго поганяю корову. Ну, я ў плашчы іду. А вон, значыцца, ідзе i говорыць: «Вот онно плакал! (а я ж слухаю, шо вон говорыць), шо недобра. Бачыш! Это ж так одзетые, як коліся паня Маркуцкая!» А я кажу: «А кому недобра? Только одному тобе. А мне добре». Так вон замоўк. Не одные дояркі так ходзяць. Цеперэка у плацье ўсе этые дзеўкі. Это мацеры этые ў іх старые, да воны ж ужэ знаюць, як коліся жылі да шкодовалі одзежы зтое. «Да му, бувало, i к венцу раз наложым, кажэ, повенчаёмса ў том i дзержымо ёго ўжэ на смерць. Ну, а ву цепер, кажэ, на вёчоры, будзёного вёчора, ужэ дзесець раз заменяеце одзежу. А му, кажэ, у празнікі не радзіліса. Еку полотняну сподніцу покрасім, да ту шкодуёмо, шоб не покаляць». Цепер усе старые кажуць: «Добрэ жыць, да нёколі». ЛуткІЗапісаў у 1975 г. на магнітафоне i зрабіў транскрыпцыю А. А. Крывіцкі ПРАЛЁНПосеюць лён, бабы ходзяць i полюць, а далей рвуць. Снопы в'езалі тым жэ льнішчэм самым. Ставілі у такіе кучкі. Такіе велікіе поставяць кучкі тые. Тые кучкі посохнуць, зарэ іх праніком колоцілі там на полі. Несом дошкі, россцілаем дзеругі, i туды тое сем'е колоцілі тымі пранікамі. Поколоцім — зв'язовалі по дваццаць кучэчок такіх во ў везанкі. На слішчэ. На слішчы послалі, лежыць на слішчы том месец. Слішчэ — то попас. Вот оно месец полеўыць, его збіраюць i везуць додому. Додому прывозяць его — стаўлеюць на печ. Лён сохне на печэ — i ў церніцы. Нацером так вот дзве жменькі, то каам латка. Трэпалі его. М'ялі ў хаце. Клалі его на долоўку — это цепер подлога, а колісь долоўка була. На долоўцы лён этой трэплем. Трэпалі лён трэпашкамі. Така трэпашка о доўгенька, вузенька о. I гэтты, дзе рука дзержыцца, загострэна. Трэпачку робілі з дуба. 3 дуба — то вона здоровейша, з олёхі — то вона слабейша, б'ецца. А далей грэбені. Грэбёнкамі мучуць мучкі. Намучуць мучок — i ўжэ прадом. Прадом цэлу зіму. А прыдзе весна, ужэ весной бером снуем тые кросна. Поснуем там дванаццаць губ, дзесець, восем i стаўлеём i тком. Сучуць там мужчыны ці дзеці цэўкі. Тком то полотно. Тком его, а далей несом на воду да белім. Спераем, як казалі колісь, шчоб було белэ. I вот ужэ зробіцца воно беле, i тоды ужэ шылі сорочкі, штаны з его, разные ручнікі. Цепер ніхто его не носіць, ніхто не шые, ніхто его не прадзе. I нема ні тых церніц, нёдзе погнілі. I дзе екі грэбень буў, то ўсе погніло, i тые ўсе верэцёна. Цепер носяць ўсе тые майкі, комбінацыі... Ганна Оглемец, в. Сямігосцічы Запісаў у 1973 г. на магнітафоне i зрабіў транскрыпцыю П. В. Садоўскі ПРАЛЕТНІЯРАЗЛІВЫPAKIОдэтта вода пропала. Ужэ цалнэ лето вона тутэка есцека. За рэкою сенокосы не косілі. Мо эта чэцьвёрты раз будзе (прыбывае вада). Цепер мо й ніяк не косіцьмуці тые сенокосы. Во воды бо
Дадатковыя словы
бецца, везалі, дзерўгі, звязовалі, кўчэчок, мучбк, мялі, мўчкі, мўчуць, поле^ыць, поснўем, семе, снўем, сўчуць, тўтэка
35 👁