тэксты ЧАМУЗЯЗЮЛЯКУКУЕ (легенда) У одное жонкі була дочка. Да ў тое дочкі буў чоловек, да ёго забілі. I дочка вельмі плакала по ём. A маці говорыць: «Не плач, дочко, на Петро я тобе куплю человека». Да так от летае зарэ кажны год до Петра i куе: — Куп-лю, куп-лю, куп-лю... Да ўсе ніяк не вуберэ. М. Малешава Запісала ў 1976 г. Т. М. Тру хан ДЗЯДЫРАСКАЗВЛЛІА булі ў Погосці i туркі, даўно-даўно. Нам про іх дзеды pocказвалі, a ім іхніе дзеды. Тур, шо з того конца поўз село до Сцвігі цягнецца, того так зовуць, шо ў ём турок утопіўса. Ехаў по тонкому лёду на коне, проваліўса да ўтопіўса. Глуміліса туркі над нашымі людзьмі. Людзі хаваліса од іх по зарэччу, у лесі, дзё прыходзілосо. Ек уполету, то i ў долінах хаваліса, дзе капелюшніку багато. Залезе чоловек у доліну, голову з воды вусуне, шоб дыха'ць можна було, а голову не бачно, бо капелюшына вверху прыкрывае. От одзін раз поўцекалі людзі од туркоў з села, хаваюцца, дзе хто. Которые то ў Дзёдовой дсліні, шо коло панского поля, под капелюшнік похаваліса. Седзяць да пережыдаюць, покуль туркі з села пойдуць. Аж некі чоловек ідзе поўз берэг да по-нашому нашых людзей гукае: «Куліно-ою, Марыно-о-о, ходзі, пошлі-і-і!» A ў водзе екраз нека Куліна й седзела. Поверыла на еты голос, вулезла да до того чоловека. Мокра ўся. Подышла, аж бачыць, шо то турок — чорны, з вусамі, ш шаблею, только ў нашэ одзённе передзёты. Уцекаць не побегла — дожэне да шчэ зарубае. Загадаў вон ей у село йці до свое хаты. Зашлі ў ее хату, да вон загадаў еду ёму зготовіць да воды багато нагрэць, шоб ёму помуцца. Затопіла вона печ, прыставіла там нешчо, мо картоплі, мо крышаны, мо боршч, бог ёго ведае, а йшчэ воды ў веліком чугуне прыставіла, ек турок загадаў. Огонь у печэ горыць, у чугунах да горшках вода кіпіць, нешчо варыцца, а Куліна коло печі стоіць. А турок сеў на порозі, сцерэжэ жонку. Да бачыць жонка, шо голова ёго на бок похіліласа, вочы зліпліса. Задрэмаў турок. А вода ў веліком чугуне парьщь моцно, кроп ужэ ў чугуне. Куліна еты чугун вілкамі с печэ вуцегла, обматала шматкою, узяла дзвома рукамі да як шамнула ўвесь кроп турку на голову! Опарыла ёго, да вон кончыўса. От так жонка турка накорміла i сама жыва осталаса. Анастасія Рыгораўна Ліцвіненка, 1913 г., в. Пагост Запісаў у 1980 г. М. А. Саскезіч 16. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вўберэ, вўлезла, вўсуне, дыхаць, помўцца, хбдзілосо
37 👁