ГЭН, ГЭНЬ часц. Вунь. Гэн-гэн-гэн ідзё гусі! Запясочча. Горыць тут, а далей гэнь ужэ дзе! Цераблічы.
ГЭТАЗНЫ, ЭТАЗНЫ займ. Гэтакі. Чэрэво гэтазнэ, бу на рожэньі, у того мужчыны! Дварэц. Андыкі е тут, этазные велізные! Запясочча.
ГЭТАК, ГЭДАК, ЕТАК прысл. Гэтак. Гэтак у Мочуле робяць, а гэтак у нас. Аздамічы. Гэдак шыпко шагае! Дварэц. У нас можно почуць і так і етак. Буразі.
ГЭТАКІ, ГЭТТАКІ займ. Гэтакі. Дай бацько буў гэтакі. В. Малешава. Гэттакі вон чоловек, шо зробіш. Пагост. Спас то спас, але гэтакі, як у нас (прымаўка). Цераблічы.
ГЭТО часц. Гэта. Гэто нашы кошэлі. Мачуль. У плану гэто було Туроўске, я ведаю. Дварэц. Лексо, а шо гэто? Сямурадцы.
ГЭТОЙ, ГЭТЫ, ЭТОЙ, ЭТЫ, ЕТОЙ, ЕТЫ займ. Гэты. Гэтой год малэ воно товар пасці, хоць і велікі хлопец. Луткі. Гэтого слона не подымеш, ты шчэ маленькі. Сямігосцічы. З гэтой стороны бы крэпчэйша стрэха. Хотамель. Гэты ле этой, а гэты на той стороне. Мачуль. Не беры этых начлежнікоў у хату. Хачэнь. Шчо робіць з естою пенсіей? Буразі.
ГЭТТА прысл. Тут. А ву гэтта доўго будзеце? Запясочча. Гэтта не робяць кёрмашу. Там жа. Гэтта воды, воды! Бярэжцы. Канапа моя гэтта стояла. М. Малешава.
ГЭТТАЧЫ прысл. Тое ж. Тые разы вон, мой стары, гэттачы дома. Пагост.
ГЭТТЫ, ЭТТЫ, ЕТТЫ прысл. Тое ж. Гэтты хвойнік малы, а там о порос! Пагост. Ву гэтты, шо е, то есце. В. Малешава. Гэтты росце жыто, а там картоплі. Луткі. Пошлі замуж гэтты, у своём селе. Там жа. Не стаўляй там, а гэтты. М. Малешава. Одзін буў чоловек этты у нас, у хаці. Мачуль. Етты колісь дуб рос. Кароцічы.
ГЭТТЫКА прысл. Тое ж. Не значно лісця, гэттыка жукоў! Запясочча. У нас гэтты, а ў Турові — гэттыка. Дварэц. Недалеко ужэ трыццаць п'яць год, як му седзімо гэттыка. Цераблічы.
ГЭТУЛЬКО, ГЭТУЛЬКІ прысл. Столькі. А там воды гэтулькі! Мачуль. Вона получала гэтулько, а вон вутрэбоваў больш. М. Малешава. Гэтулько гною кідаюць. Рубель.
ГЭЦЬ 1. прысл. Там. Гэць поле, гало. Цераблічы. Дзе Сцвіга, ву путаеце? Гэць-гэць! Альшаны. 2 выкл. А ну. Гэць отсюль, дзеці! Хільчыцы.
84 👁