ТЭКСТЫ
ЧАМУ ЗЯЗЮЛЯ КУКУЕ
(легенда)
У одное жонкі була дочка. Да ў тое дочкі буў чоловек, да ёго забілі. І дочка вельмі плакала по ём. А маці говорыць: «Не плач, дочко, на Петро я тобе куплю чоловека». Да так от летае зарэ кажны год до Петра і куе:
— Куп-лю, куп-лю, куп-лю...
Да ўсе ніяк не вуберэ.
М. Малешава
Запісала ў 1976 г. Т. М. Трухан
ДЗЯДЫ РАСКАЗВАЛІ
А булі ў Погосці і туркі, даўно-даўно. Нам про іх дзеды росказвалі, а ім іхніе дзеды. Тур, шо з того конца поўз село до Сцвігі цягнецца, того так зовуць, шо ў ём турок утопіўса. Ехаў по тонкому лёду на коне, проваліўса да ўтопіўса. Глуміліса туркі над нашымі людзьмі. Людзі хаваліса од іх по зарэччу, у лесі, дзе прыходзілосо. Ек уполету, то і ў долінах хаваліса, дзе капелюшніку багато. Залезе чоловек у доліну, голову з воды вусуне, шоб дыхаць можна було, а голову не бачно, бо капелюшына зверху прыкрывае. От одзін раз поўцекалі людзі од туркоў з села, хаваюцца, дзе хто. Которые то ў Дзедовой доліні, шо коло панского поля, под капелюшнік похаваліса. Седзяць да пережыдаюць, покуль туркі з села пойдуць. Аж некі чоловек ідзе поўз берэг да по-нашому нашых людзей гукае: «Куліно-о-о, Марыно-о-о, ходзі, пошлі-і-і!» А ў водзе екраз нека Куліна й седзела. Поверыла на еты голос, вулезла да до того чоловека. Мокра ўся. Подышла, аж бачыць, шо то турок — чорны, з вусамі, ш шаблею, только ў нашэ одзенне передзеты. Уцекаць не побегла — дожэне да шчэ зарубае. Загадаў вон ей у село йці до свое хаты. Зашлі ў ее хату, да вон загадаў еду ёму зготовіць да воды багато нагрэць, шоб ёму помуцца. Затопіла вона печ, прыставіла там нешчо, мо картоплі, мо крышаны, мо боршч, бог ёго ведае, а йшчэ воды ў веліком чугуне прыставіла, ек турок загадаў. Огонь у печэ горыць, у чугунах да горшках вода кіпіць, нешчо варыцца, а Куліна коло печэ стоіць. А турок сеў на порозі, сцерэжэ жонку. Да бачыць жонка, шо голова ёго на бок похіліласа, вочы зліпліса. Задрэмаў турок. А вода ў веліком чугуне парыць моцно, кроп ужэ ў чугуне. Куліна еты чугун вілкамі с печэ вуцегла, обматала шматкою, узяла дзвома рукамі да як шамнула ўвесь кроп турку на голову! Опарыла ёго, да вон кончыўса. От так жонка турка накорміла і сама жыва осталаса.
Анастасія Рыгораўна Ліцвіненка, 1913 г., в. Пагост
Запісаў у 1980 г. М. А. Саскевіч
76 👁