Старонка 240
◀ / 257 ▶
стые картоплі, а е і рэдкіе. Сямігосцічы. Часты, густа пераплецены. Густэ цёнето зробіш, то і ўюна поймаеш. Цераблічы. От полотно густэ, бі шкура, шо й вода не почечэ! В. Малешава. Тлусты (пра малако). Густэ молоко, а сметана шчэ гушчэйша. Запясочча. ГУСЦІ незак. Гусці. Здрокі ек гудуць, то товар здрокуе. Дварэц. У пече гудзе, вецёр будзе. Запясочча. Купі, чэшча, жыгулі, шоб мы добрэ жылі, про нас людзі не гулі. М. Малешава. Ну, мошкорэчы — товар гудзе! Сямурадцы. ГУСЬ ж. Гусь. Гусь дзюбу ховае — на мороз. М. Малешава. △ У гусі. Дзіцячая гульня. Маці выйдзе і кажэ: «Гусі, дохаты!»—А дзеці: «Хто там такі?»— «Воўк за горою!»—«Які вон там?»—«Серы, кудлаты! Дзеці, дохаты!» — дзеці бегуць, воўк іх хапае. Луткі. ГУТАЛКА ж. Арэлі. Пошлі на гуталку гутацца. М. Малешава. Прычэпіўса: повесь мне гуталку, я хочу гутацца. Буразі. ГУТАТАЦЦА незак. Гушкацца. Верасніца. ГУТАТАЦЬ незак. Гушкаць. Гутатай кольбель ціхо, хай дзіця засне. Сямігосцічы. ГУТАЦЦА незак. Гушкацца. Почалі на лодцы гутацца. Запясочча. То кольбель, шо так гутаецца. Луткі. ГУТАЦЬ незак. Гушкаць. Я постаўлю колыску на тых цэпках да гутаю тое дзіця. Хачэнь. Вецёр лодку гутае. М. Малешава. Гутаць. Луткі. ГУТОРКА ж. Размова. Этые гуторкі остануцца навечно (пра запісанае). Хачэнь. ГУТОРЫЦЬ незак. Гутарыць, размаўляць. Вараць вечэру і гутораць меж собою. В. Малешава. ГУШЧА ж. Гушчар, гушчыня. Мне далі сенокосу ў гушчы, а ей у галі. Бярэжцы. Прышоў у таку лозу, у таку гушчу, стаў і не ворушыцца. Луткі. Згушчэнне. Постоіць — гушча робіцца. Запясочча. Зверху рэдзь у сетцы, а ў серэдзіне гушча. Кароцічы. Гушча ў страве. Гушча дзеці не розгоніць (прыказка). Аздамічы. ГЭ прысл. Так. Цепер не гэ, як колісь. Аздамічы. Дзіўлюс, шчо не гэ зробіў. Альшаны. Мне одного году гэ було, што одзінаццаць курочок вывелосо, а одзін пеўнічок. Мачуль. Это гэ у мене нога болела, шо не можно спаць. Кароцічы. Кажу, гэ і гэдак було. Рубель. Як шчэ на сусі вутвы, то не гэ едзяць. Там жа. ГЭВЕРЛОМ прысл. Беспарадкава. У мене ўсе ў хаці було геверлом. Сямурадцы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 257 ▶