Старонка 239
◀ / 257 ▶
то ўжэ вода веліка. Дварэц. Памянш. гурпанец. Ото гурпанец, дзе хата стоіць. Цераблічы. ГУРПЕЛЬ м. Тое ж. З эстого гурпеля, з эстой гуры да ў эту яму упаў! В. Малешава. ГУРТ м. Гурт, згрупаванне. Гурт людзей, пойду і я у гурт. Запясочча. Не хочэ ў гурту робіць, ленуецца, шчэ й другіх забаўляе. Бярэжцы. Коні стоялі ў гурту. В. Малешава. ГУРТОВАЦЦА незак. Гуртавацца, групавацца. Вутвы побольшэюць — самы гуртуюцца і ўжэ не дбаюць про куру. Цераблічы. ГУРТОМ прысл. Гуртам, разам, супольна. У войну усе разом горовалі, гуртом. Сямігосцічы. Біч, цэпільно, хомуцікі, гужок — гуртом цэп зовецца. Дварэц. ГУРЭЮ прысл. Вялікім гуртам, грудам, грамадой. Ідуць у лес гурэю, коб больш, а то там розбойнікі. Аздамічы. ГУСАК м. Гусак. Тры гусе да гусака дзержымо зарэ. Любавічы. ГУСЕЛЬНІК, ГУСЕРНІК, ГУСІННІК м. Гусялапка(?). Гусернік росце ў лесе, дзе болото. Мачуль. Болячка, нарыў зробіцца, то гусіннік розмочваем. Аздамічы. Гусельнік. Хотамель. ГУСЕНЬ ж. Вусені. Напала гусень да з'ела капусту. В. Малешава. ГУСЕНЯ н. Гусяня. Гусеня мое загібло, то думала, шчо ў вас. Цераблічы. Памянш. гусенятко. Цераблічы. ГУСЕЧЫ прым. Гусіны. Гусечых еец назбіраў. Запясочча. ГУСІНЫ прым. Тое ж. Гусінэ сало не порціцца. Альпень. Гусінэ цьвордэ м'ясо. Хачэнь. △ Гусіна дорога. Млечны Шлях. Под осень выступае дорога гусіна. Сямігосцічы. ГУСКА ж. Кветка белага і жоўтага гарлачыка. Му ехалі ў лодцы, да я гусок нарвала. Тураў. 2. Хвосцік у гарбузе. Гускамі, шо от горбузы, подкурваліса от хондзі. Запясочча. Памянш. гусочка. Е бела гусочка і жоўта гусочка, а лісты у іх однакіе. Хачэнь. ГУСНУЦЬ незак. Загусаць. Каша гусне. Бярэжцы. ГУСТО прысл. Густа. Густо ўзышлі буракі. Аздамічы. Это не густо, було гушчэй. Хачэнь. ГУСТЫ прым. Круты, густы. Густа каша, а як рэдко, то слаба каша. Альпень. Рассыпчаты, сопкі. Е гу-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 257 ▶