збажыны і для малацьбы. Некоторые с хворосту плелі гумно. У нас гумно було на бору. Хачэнь. Колісь було круглэ гумно, у одрыні сено, жыто, у одрынах товар стояў. Запясоччa.
ГУНУЦЬ зак. Бухнуць, бабахнуць. Провонялос тое піво да як гунуло з бочкі! Цераблічы. Бомба як гуне, то і ўсе! Аздамічы. Як гуну межы плечы, то і зоры побачыш! М. Малешава.
ГУПАЦЬ незак. Падаваць нізкі гук. Ібут гупае, у чэрэтах вон, у лозах. Цераблічы. У одзінаццаць часоў вона ўжэ ў Перэрові гупае (пра параход «Ракета»). Дварэц.
ГУПОТ м. Буханне, грукат. До того гупот у селе, як ткуць, поўно село гупоту. Луткі.
ГУРА ж. Гурба, куча, гурт. Навозіў цэлу гуру дроў. Аздамічы. Друга гура баб пошла на сено. Кароцічы. Гуру снегу як наперло, аж яблоньку розорвало. М. Малешава.
ГУРБА ж. Гурба, куча. У мене гурба лежыць сем'я з лёну. Мачуль. Буські гурбою лецяць, табуном. Рубель. Памянш. г у р б о ч к а. Складае зноў у копочкі тое сено, такіе маленькіе гурбочкі. У такіх гурбочках воно не згорыць. В. Малешава.
ГУРБАН м. Няроўнасць, ухаб. Ета дорога ў гурбанах уся, на лісапеці не вельмо розгонісса. Пагост.
ГУРГУН м. Гузак, нараст. От на корові гургуноў богато! Аздамічы. Нейкі гургун сеў дай седзіць на шыі, хворэе на одном месці. М. Малешава. Памянш. г у р г у н ч ы к. У горшку як е гургунчык, то вон можэ вупасці. Там жа.
ГУРГУНОВАТЫ прым. Пакрыты нарастамі. Гургуноватэ дзерэво, одные гургуны на ём. М. Малешава.
ГУРКОВЕНЬЕ, ГУРКОВІНЬЕ н. Агурочнік. Гурковенье буйное, а одзін пустоцвет, нема гуркоў. Луткі. Гурковінне не потопчы. Пагост.
ГУРОК м. Агурок. Гуркі перэгорэлі, да ўжэ гуркі будуць. Цераблічы. Коб добрые гуркі, то елі б і воўкі (прымаўка). Хачэнь. Вурос, як м'яло, усадзіў — заўяло, вуняў — і з хвосціка капае (загадка). Солоны гурок (адгадка). Там жа.
ГУРПАК м. Пагорак, горка. Там гурпак, водою не залівало зусім. Луткі.
ГУРПАН м. Тое ж. Еслі затопіць гэтые тры гурпанэ
86 👁