Старонка 237
◀ / 257 ▶
ГУЛА ж. Нараст. Гулы понароствалі на том дубі. Хотамель. ГУЛІ мн. Гульні. Даўніе гулі такіе булі. Запясочча. ГУЛЬБА ж. Гульня. Гэто называласа гульба ў свіњю. Сямігосцічы. Побегу на цецерука і на качкі, і ўжэ на бок та гульба. В. Малешава. ГУЛЬБІШЧЭ н. Вечарынка, гулянка. Вон ехаў на гульбішчэ ў Мочуль і потоптаў іх машыною. Цераблічы. ГУЛЬГАЦЬ незак. Булькаць. У коня ў жывоце гульгае. М. Малешава. ГУЛЬЦЯЙ, ГУЛЬТАЙ м. Гультай. Ходзіць без роботы, от гульцяй! Аздамічы. Гультаю і сонцэ не ў пору ўсходзіць (прыказка). Хачэнь. Вяроўка, якой кіруюць вуллём пры ўсцягванні яго на дрэва. Луткі. ГУЛЯКА м. і ж. Гуляка, весялун. Еты загарліву чоловек, а ото гуляка. Запясочча. ГУЛЯНКА ж. Гулянка, забава. Як не забавіца гулянкою, то надодзёе мне. М. Малешава. ГУЛЯЦЦА незак. Забаўляцца. Ленка, гуляйса сама. В. Малешава. ГУЛЯЦЬ незак. Гуляць, нічога не рабіць. З армеі прышоў да от пока гуляе. Пагост. Быць свабодным, незанятым. Воз гуляе, беры. Бярэжцы. Дзедоў ложок гуляе, дак кладзіса. В. Малешава. Хадзіць па гулянках, праводзіць час з хлопцам або дзеўкай. Я гуляла, да шчэ як гуляла! Запясочча. Гуляла з ім до белого дня. Мачуль. Скакаць на гулянках. Мы як гулялі, то гулялі кадрылі і ўсе. Бярэжцы. Спраўляць вяселле, провады і інш. Раншы гулялі веселье дзён чотыры. Сямігосцічы. Веснаваць (пра курэй і іншых птушак). Кура з пеўнем гуляе і заночовала ў чужых хоромах. М. Малешава. ГУЛЯШЧЫ прым. Свабодны, нічым не заняты. Гуляшчых жонок е! Дварэц. Ломач'е порэжэцца, да будзе двор гуляшчы. Сямурадцы. ГУМ м. Гул. Гум, рэвот за кобылою, як на ее тые пчолы напалі. Альпень. ГУМКАЛО н. Костачка, якая раскручваецца ў руках на нітцы і ўтварае гук. Тураў. ГУМКАЦЬ незак. Невыразна гаварыць, буркаць. Аздамічы. ГУМНІШЧЭ н. Гумнішча. Аздамічы. ГУМНО н. Двор селяніна ў мінулым, акружаны гаспадарчымі збудаваннямі. Чэрэз огород к болоню гумна стоялі. Чэрнічы. Гаспадарчы будынак для складвання
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 257 ▶