лешава. Памянш. грудок. Звер ідзе сворамі, з грудка на грудок. Цераблічы.
ГРУДА ж. Камякі засохлай зямлі. Трактор чавіў груду, а тогды коньмі бороновалі. Дварэц. 2 мн. груды. Чароды воблакаў. Груды на небі велікіе. Запясочча.
ГРУДЗІ мн. Грудзі. Лось грудзіма торк на воройку нацягнену! Мачуль. Столяр заробляе грошы грудзьмі, а кузнец — людзьмі (прымаўка). Пагост.
ГРУДЗІНА ж. Тое ж. Трошэчкі лехчэ, одно грудзіна боліць. Дварэц.
ГРУДЗЬЕ н. зб. Груда, камякі засохлай або замерзлай зямлі. Усыхаецца грудзье тэ, хоць сокерою сечы. Дварэц. От грудзье, не едзь, поб'еш воза! Луткі.
ГРУДКА ж. Камяк, грудка. Пойду грудкі біць на сотках. Сямігосцічы. Стань доіць козу, то палцы зліпаюцца ў грудку. Хачэнь.
ГРУДОВУ прым. З сухадольных лугавін, з узвышаных мясцін. Грудовэ сено кладомо на спод. Цераблічы. Усе сено було грудовэ, у іх сена плохого не було. Луткі.
ГРУЗ м. Грузіла ў рыбалоўных сетках. Груз на броднік навешваецца. Цераблічы.
ГРУЗАЦЬ незак. Грузнуць. Машыны грузаюць на дорозі. М. Малешава.
ГРУЗКІ прым. Топкі. Як грузке ці не грузке болото, то ўсеодно болото. Луткі. Грузкое болото, не можно перэйці, так і цягне цебе ўніз. М. Малешава.
ГРУЗКО прысл. Топка. Там грузко — весло з багна не вуцегці. Аздамічы. Дожджэ, грузко на полі, важко ораць. Пагост.
ГРУЗНІК м. Ніжні шнур (або палка) у сетцы. Альшаны.
ГРУЗНО прысл. Нізкім тонам. Вон басуе грузно. М. Малешава.
ГРУЗОТА ж. Топкасць. На болоці така грузота! Луткі.
ГРУЗЬ ж. Тое ж. Шо я не знаю это место? Там не мокро, там грузь, ідзеш і грузнеш. Хачэнь.
ГРУМЕЧАЦЬ, ГЛУМЕЧАЦЬ незак. Грэбаваць. Вон з намі за стол не сядзе, бо намі грумечае. Там жа. Ву намі не глумечаеце. Мачуль.
ГРУНТ часц. Толькі, абы. У мене думка грунт лес саджаць. Мачуль. Грунт от рэкі, шчоб гусі не отходзілі. Цераблічы. Ты грунт поцвёрдзь, шо му родня. М. Малешава. 2 м. Грунт. Копай, грунт покажэ. Хотамель. Каж-
78 👁