Старонка 231
◀ / 257 ▶
ды лезе на грунт, шоб построіць дом, а не на болото. В. Малешава. Колісь еўрэй не знаў грунта, а мужык — хунта (прымаўка). Альшаны. ГРУНЯ ж. Мажная жанчына. Кажуць груня на молодзіцу, як гладзезна, шчо земля под ей стогне. Запясочча. ГРУЦА ж. Рэдкая каша з ячменных круп; ячменныя крупы. Як богато насыплюць круп, то куцья, а як рэдке, то груца. Мачуль. У нас перловуе крупу называюць груцой. Верасніца. ГРУША ж. Груша. Коліся бегом грушы збіраць, то ўжэ боімоса, коб вуж екі не вупоўз. Цераблічы. ГРУШ'Е н. зб. Грушы. Колько у нас груш'я дзікого було — шчо загон, то і груша, шчо загон, то і груша. Верасніца. ГРУШКА ж. Груша. От грушок нападало — поўна розора! Верасніца. ГРЫБ м. Баравік. Як у чысты чэцьвер дождж ідзе, то грыбоў будзе много. Цераблічы. Говорыў грыб: «Уцекай, дубе!»—Да рос, рос, чэр'які з'елі, да поваліўса, а дуб і цепер росце. Там жа. Седзі, грыбле, покуль хто здыбле (прыказка). Запясочча. △ Порослёву грыб. Баравік. Запясочча. Жабечые грыбу. Неядомыя грыбы. Альпень. Лосеў грыб. Ваўнянка. Альпень. Грыбоў цвет. Смарчкі. Грыбоў цвет — такіе пуховатые козлякі, воны весной ростуць. Мачуль. Грыбы рэзаць. Цалавацца. Цераблічы. ГРЫБОВІШЧЭ н. Грыбное месца. Нашла грыбовішчэ грыбоў, шаню наклала і пошла. Альгомель. ГРЫВА ж. Грыва (у каня). У буланого коня чорна грыва. Пагост. Касмык травы на пракосе. Покідае грыві, хто ўгору косу поднімае. Сямігосцічы. Паласа пяску, лазы, высокай травы і інш. Посерэдзіне рэкі намуло грыву і берэлоз порос. Верасніца. ГРЫВЕНЬ м. Грыўня, дзесяцікапеечная манета. Хачэнь. Памянш. грывенька. Дварэц. ГРЫЖА ж. Грыжа. Прорваўса здор, то грыжа. Аздамічы. ГРЫЗНУЦЬ зак. Грызнуць. У вужа жало, а ў гадзюкі зубу, вона як грызне, то грызне! Бярэжцы. ГРЫЗНЯ ж. Згрызота. Там кажын дзень грызня, прыдзе п'яны, очыма лупае, а вона перэрываецца, дай за тэ й грызня. М. Малешава. ГРЫЗЦІ незак. Грызці. Корова скубе, а конь грызе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 257 ▶