гор, на сто печок, на сто рэчок, на сто городоў (загадка). Гром (адгадка). Луткі. Як загрэміць першы раз гром, бежыш шуло подпіраеш спіной, коб не болела. Там жа.
ГРОМАДА ж. Натоўп, грамада. Громады навек дзержаўса, то громадзістом і прозвалі. Пагост. Громадою оддавалі ў армею. М. Малешава.
ГРОМАДЗІНА ж. Грамадзіна. Шо громадзіну, воз сена наложылі — под крышу! Пагост.
ГРОМОВУ прым. △ Громова стрэла. Чортаў палец. Громова стрэла нека жоўта, под воск подходзіць. Цераблічы.
ГРОШ м. Манета. Мне бацько гроша не даў, хоця дзесець копеёк! Аздамічы. Усе з гроша жывуць. Запясочча.
ГРОШОВІТЫ прым. Які мае грошы. Воны грошовітые, то купяць собе ўсёго. В. Малешава.
ГРОШОЎКА ж. Вялікая іголка. Беры грошоўку, шчо мешкі зашываць. Сямігосцічы.
ГРОШЫ мн. Грошы. О, господзі, господзі, побі того до смерці, у кого богато грошы да жонка хороша (жарт). Цераблічы. Ім давалі добрые грошы! В. Малешава. Руб не грошы, а мужык не пан (прымаўка). Хачэнь.
ГРУБА ж. Грубка. Трэба ў грубі вутопіць, бо холодно ў хаці. Кароцічы. За моей памецью і грубы не було, одно печ. Луткі. 2. Будка на плыце. Положы ў грубу мою світку. Запясочча.
ГРУБІНА ж. Таўшчыня. Сколько метроў грубіны той дуб мае ў грудзях? Хотамель.
ГРУБО прысл. Нізкім тонам. Весною вон крычыць грубо: «Хведора!»,— а вона вусоко: «Васільє!» (пра птушак). Запясочча.
ГРУБОСЦЬ ж. Таўшчыня. Грубосці укруговую той дуб мае п'яць метроў. Хотамель.
ГРУБУ прым. Тоўсты. Грубэ дзерэво без колуна не поколеш. Пагост. Жонка груба, а ножка малая. В. Малешава. Грубым лбом мур не розоб'еш (прыказка). Альпень.
ГРУД м. 1. Узвышаная сухая мясціна сярод балота, каля ракі. По груду на полянках моховікі ростуць. Мачуль. Год за годамі, то постануць доліны грудамі (прыказка). Аздамічы. 2. Камяк зямлі. Вуберуць коноплі да мочаць, да грудоў туды накопаюць, шоб потало. М. Ма
77 👁