Старонка 228
◀ / 257 ▶
ГРАЗНОТА ж. Вялікая гразь. Було благовешчэнье да гразнота! Мачуль. ГРАЗОТА ж. Тое ж. Гразота на вуліцы і вуйці не можно! Запясочча. Як ву пройшлі, така гразота? Цераблічы. ГРАЗЬ ж. Гразь. Згніе, прамо зробіцца гразёю. Луткі. А гразе на сене, а пул! Запясочча. З чужого возка хоць посерэд гразі (прыказка). Хачэнь. △ Як гразь. Пра слабасць. Така ўжэ слабая стала, ек гразь. Луткі. ГРАЗЮКА ж. Вялікая гразь. Така гразюка, шо ні посподў, ні поверхў. М. Малешава. ГРАКНУЦЬ зак. Кінуць з сілай, паваліць. Да ек гракне мене, то ледво дух не вуперло. М. Малешава. ГРАМАТКА ж. Памінальная запіска. З граматкі пом'ёршых помінаюць. Запясочча. ГРАМОТА ж. Пісьменнасць, адукацыя. От, я родзіўса на грамоту. М. Малешава. Грамоту за плечыма не носяць (прымаўка). Сямурадцы. ГРАНІЦЦА незак. Разбівацца на чароды, радкі (пра воблакі). Небо граніцца — будзе погода. Луткі. Узыходзіць радкамі. Ужэ картоплі граняцца. М. Малешава. ГРАНКА ж. Баразна, радок, градка. Не докончылі гранку картопляў, да шамнуло (пра дождж). Дварэц. Посадзіла гранку картопляў, і спіна заболела. М. Малешава. ГРАНУЦЬ зак. Рушыць, абрушыцца. Гамузом гранулі ў хату. М. Малешава. ГРАНЬ ж. Рыса, граніца (у гульнях). Шчо ты за грань зайшла? Альпень. ГРАНЬЕ н. Ігра. Азяраны. ГРАЦЬ незак. Іграць. Не кажыце, шо погано грае, бо кіне. Азяраны. ГРОЗА ж. Навальніца. Находзіць хмара да будзе гроза. Запясочча. Гроза, кругом ляскае, стукае! Бярэжцы. ГРОЗНЫ прым. Грозны. Петро і Паўла — грозные людзі! (пра магчымасць навальніц у дзень Пятра і Паўла). Луткі. Грозна хмара сунецца! М. Малешава. ГРОЗОВУ прым. Навальнічны. Тогды було лето грозовэ. Цераблічы. ГРОЗЬБА ж. Пагроза. Не прымусіш ёго ні грозьбою, ні прозьбою. Хачэнь. ГРОМ м. Гром. Як гром удырыў, то тое дзерэво не бралі ні на хату, ні на шчо. Хачэнь. Рыкнуў вол на сто
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 257 ▶