ГРАЗНО'ТА ж. Вялікая гразь. Було благовешчэнье да гразнота! Мачуль. ГРАЗО'ТА ж. Toe ж. Гразота на вуліцы i вуйці не можно! Запясочча. Як ву пройшлі, така гразота? Цераблічы. ГРАЗЬ ж. Гразь. Згніе, прамо зробіцца гразёю. Луткі. А гразе на сене, а пул! Запясочча. 3 чужого возка хоць посерэд гразі (прыказка). Хачэнь. А Я к г р а з ь. Пра слабасць. Така ўжэ слабая стала, ек гразь. Луткі. ГРАЗЮ'КА ж. Вялікая гразь. Така гразюка, шо ні посподу, ні поверху. М. Малешава. ГРА'КНУЦЬ зак. Кінуць з сілай, паваліць. Да ек гракне мене, то ледво дух не вуперло. М. Малешава. ГРА'МАТКА ж. Памінальная запіска. 3 граматкі пом'ёршых помінаюць. Запясочча. ГРА'МОТА ж. Пісьменнасць, адукацыя. От, я родзіўса на грамоту. М. Малешава, Грамоту за плечыма не носяць (прымаўка). Сямурадцы. ГРАНГЦЦА незак. Разбівацца на народы, радкі (пра воблакі). Небо граніцца — будзе погода. Луткі. Узыходзідь радкамі. Ужэ картоплі граняцца. М. Малешава. ГРА'НКА ж. Баразна, радок, градка. Не докончылі гранку картопляў, да шамнуло (пра дождж). Дварэц. Посадзіла гранку картопляў, i спіна заболела. *М. Малешава. ГРА'НУЦЬ зак. Рушыць, абрушыцца. Гамузом гранулi ў хату. М. Малешава. ГРАНЬ ж. Рыса, граніца (у гульнях). Шчо ты за грань зайшла? Альпень. ГРА'НЬЕ н. Ігра. Азяраны. ГРАЦЬ незак. Іграць. Не кажыце, шо погано грае, бо кіне. Азяраны. ГРОЗА' ж. Навальніца. Находзіць хмара да будзе гроза. Запясочча. Гроза, кругом ляскае, стукае! Бярэжцы. ГРО'ЗНЫ прым. Грозны. Петро І Паула — грозные людзі! (пра магчымасць навальніц у дзень Пятра i Паўла). Луткі. Грозна хмара сунецца! М. Малешава. ГРОЗОВУ' прым. Навальнічны. Тогды було лето грозовэ. Цераблічы. ГРО'ЗЬБА ж. Пагроза. Не прымусіш его ні грозъбою, ні прозьбою. Хачэнь. ГРОМ м. Гром. Як гром удырыў, то тое дзерэво не бралі ні на хату, ні на шчо. Хачэнь. Рыкнуў вол на сто
Дадатковыя словы
гракнуць, граматка, грамота, гранка, грануць, гранье, грозьба, помёршых, посподў
4 👁