Старонка 194
◀ / 257 ▶
ГАЛЬ ж. Гала, чыстая бязлесная прастора. Галь зробіласа ў нас, то нема і тых конікоў. Цераблічы. ГАЛЬВА ж. Скручаныя дубцы, якія выкарыстоўваюць пры звязванні бярвення ў плыты. Як дзерэво плыцяць да дубцоў накруцяць, то звалі гальва, шырхўкі з іх робілі. Цераблічы. ГАЛЬВІНКА ж. Прагалак, незарослая мясцінка. На водзе гальвінка така, дзе чысто. Альшаны. ГАЛЬКА ж. Галушка, шарык. Галькі робілі з муш'яком да воўкоў травілі. Дварэц. 2. Жаночая сарочка. Пошыла гальку да облемовала карункамі. М. Малешава. ГАЛЫ мн. экспр. Ногі. Галы свое вуставіла, да неможно пройці. Верасніца. ГАЛЫ-БАЛЫ выкл. Выгукі, якімі перадаецца пустая размова, балбатня. Баба будзе галы-балы, а воны седзяць. Дварэц. Дзень галы-балы на прызбі, а робота не робіцца! Запясочча. ГАЛЯЛЮКАЦЬ незак. Моцна выць, крыкліва спяваць. Воўкі галялюкаюць у Лагузові. Верасніца. Дзеўкі зберуцца і галялюкаюць песні. Аздамічы. ГАЛЯЦЬ незак. Гойсаць. Бугай галяў по картоплях. Цераблічы. Вон бы так за коровамі і галяў! (пра сабаку). Мачуль. От гультай, галяеш по вуліцы цэлы дзень, а хто за цебе дрова поколе? Пагост. ГАМ м. Вялікі крык, шум. Коні гаму бояцца. Кароцічы. Дзе людзі, там і гам. Верасніца. У том гаму шо ўхопіў, то тому (прыказка). Аздамічы. ГАМАНОМ прысл. Гуртам. У мене нікого нема, то дзеці нападаюць гаманом (на сад). Сямігосцічы. Гаманом лецяць вороб'е на сонешнікі. Верасніца. ГАМЕЛЦЫ мн. Бульбяны суп, скрылі. Аздамічы. ГАМЕРКА ж. Ніжняя ручка ў падоўжнай піле. Гамерка з дзерэва зроблена. Цераблічы. ГАМОЛКА ж. Сусла. Дзіцяці нажуй гамолку, нехай ссе. Сямурадцы. ГАМРА ж. Ніжняя ручка ў падоўжнай піле. Гамра набіваецца на конец пілы. В. Малешава. Ручка ў доўгім вясле. Гамра на концэ шоста под плечо браць, коб не болело. Дварэц. ГАМУЗОМ прысл. Гуртам, без парадку. Гамузом лезуць усе ў лодку! Аздамічы. Сетку гамузом бэры да ў лодку. Пагост. Усе гамузом вупіў. Луткі. ГАНІЦЦА незак. Абражаць, ганьбіць. Хоця чоловек
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 257 ▶