Старонка 193
◀ / 257 ▶
рэжцы. Сподніцы з галёнамі надзеюць на веселы. В. Малешава. ГАЛІНА ж. Вялікая прагаліна, запусцелае месца. Запясочча. перан. Аб адсутнасці блізкіх, родных. Така галіна ў мене, шо нема ні ў кого. Сама саменька! Аздамічы. ГАЛІЦА ж. Галка. Галіцы — то тые чорные пташкі, шчо коміны закладаюць. Цераблічы. Галіца менша, а ворона — большая. В. Малешава. ГАЛКА ж. Галка. На чужые галкі і я кідаю палкі (прыказка). Хачэнь. ГАЛНО прысл. Прасторна, чыста. Там заедзі будзе мало, бо гално, людзі лес звелі. Цераблічы. ГАЛНЫ прым. Адкрыты, чысты, бязлесны. От там на Пенных е гална месцінка. Верасніца. ГАЛО н. Гала, адкрытая бязлесная прастора. Мне далі сенокосу ў гушчы, а ей — у галі. Бярэжцы. Вубраўса на гало, і одразу посвежэло. Аздамічы. От гало! Нідзе нема лесу! Тураў. Колісь буў лес, як іці на рэчку, а цепер там гало зробілі. Сямігосцічы. ГАЛОНЬКА ж. Ласкавы зварот да дзяўчыны, жанчыны. Ніхто не хочэ Ленкой зваць, а ўсе галонько. Аздамічы. Ох, галонько, ох, родна, не дай бог сіроцінцы жыць! Верасніца. ГАЛОЧКА ж. Тое ж. Ты путай у мене, галочко, а я буду картоплі рэзаць. Чэрнічы. Ох, галочко моя! Я тобе ўсю праўдоньку роскажу! Буразі. ГАЛУЗА ж. Нарасць на дрэве. Аздамічы. Непрыдатны абрубак дрэва. Пагост. Палка. Вуцяг галузою по плечах. Верасніца. Шоб вашы так голову галузамі поробіліса, як ву гэты хлеб робіце галузою! (пра абадраны дзецьмі бохан хлеба). Хачэнь. Тоўсты чалавек. Аздамічы. Чалавек з вялікай галавой. Запясочча. Прайдзісвет, пралаза. С тым голузою толку не доберэш. Вон однэ кажэ, друге думае. Верасніца. ГАЛУЗЯКА ж. Гладкае палена. Галузяку еку возьме да по голове! Верасніца. ГАЛУШКІ мн. Клёцкі з цёртай бульбы або з цеста, падсмажаныя на скаварадзе і звараныя з малаком. Галушок з картоплей накачаюць, прыпекуць да ў молоко, а шчоб не росклейваліса, поджарваюць. Цераблічы. ГАЛЦЭ н. Прагалак. С того галца вутву сторчма лецяць на возеро. Цераблічы. Му на том галцэ ночовалі. Сухостою наломім, шыгі, накладом огню. Хачэнь.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 257 ▶