слово добрэ скажэ, не ганіцца со мною. Хачэнь. Ганяцца мо час, охрыплі абедзьві. Пагост.
ГАНІЦЬ незак. Называць зняважліва, абразліва. Его драпёня ганяць. Цераблічы. Ганю, ганю, о, калеко, о, неўмеко, о, дурны, а вон не дбае! Аздамічы. Ее такі бацько, вон нікого не ўважае, усіх ганіць. Луткі.
ГАНОК м. Ганак са стрэшкай. Ганок — ек крыты, а так, то порог. Аздамічы.
ГАНТ м. Кант. Так удырыўса об гант, шо й лоба россек. Верасніца.
ГАНТОВАТЫ прым. Вуглаваты. Гантоваты стог клалі старые. Цераблічы.
ГАНУЦЬ зак. Усвядоміць, падумаць. Я і не ганула, колі вон прышоў. Мачуль. І век бы не ганўў, шчо вона так скажэ. Луткі.
ГАНЬБА ж. Мянушка, абразлівая назва. Мужчыну по ганьбе назваў. В. Малешава. Тая шляхта на нас мужыкі казала, бытто нам то ганьба. Мачуль. 2. Знявага, ганьба. Шо, хлопцы, вам за ганьба лапці? На болото лапці добро! Кароцічы. △ Даць ганьбу. Зганьбіць, назваць загану. У мене і цепер стоіць твоя печ, і ганьбы не даю. Цераблічы.
ГАНЬБОВАЦЬ незак. Пагарджаць, лічыць за ганьбу, грэбаваць. Раз ву намі не ганьбуеце, то добрэ. Пагост. Не ганьбуюць, шо звару, то едзяць. Хачэнь. Ешце, хлопцы, не ганьбуйце. В. Малешава.
ГАПА ж. Зяпа, рот. Цераблічы.
ГАПКА ж. Лёгкі рыбацкі човен. Колісь стары ехоў у гапцы да ўтопіўса, вецёр велікі буў. У той гапцы седзіш, бы ў тарэлцы. Запясочча. Гапка із осіны. Колісь Кондрат робіў. Она можэ і вукінуць. Буразі.
ГАР м. Апёк, апечанае месца. Гар тым гусіным салом помазаць добрэ, як опечэсса. Дварэц.
ГАРАПНІК м. Біч, сплецены з тонкіх дубовых палосак, да якога чапляецца раменная пуга. Гарапнік плеце з дубового дубца у тры сталкі, с трох кос, і рэмёнь прычэпіць, шчоб конёй погоняць. Цераблічы. Гарапнік плетуць із тонкіх дубцоў, шоб не ў пары одзін буў. Пагост.
ГАРБА ж. Воз гаршкоў у ганчара. Гарба — воз такі, высокіе глабіны. М. Малешава.
ГАРБАР м. Гарбар. Баба кажэ, шо коліся гарбарэ булі. Верасніца.
ГАРБАРНІК м. Тое ж. Кароцічы.
83 👁