ВУЧЭКАЦЬ зак. Дачакацца. Ніяк не мог вучэкац дзеньгі. Запясочча.
ВУЧЭСВАЦЦА незак. Вычэсвацца. Поліца з берозы вычэсваласа. Цераблічы.
ВУЧЭСВАЦЬ незак. Вычэсваць, вырабляць (сякерай). Бабку зверху вучэсвалі на подсанкі. М. Малешава.
ВУЧЭЦВЕРО прысл. У чатыры разы. Луткі.
ВУШАК, УШАК м. Вушак. Вушакі нагнуліс дай ворота не закрываюцца. Верасніца. Вушак — шуло з пазом, у дзверы ўстаўляецца. Мачуль. Вона ўсе знае, а не чуе — ек вушак! Сямурадцы. Памянш. вушачок. Роўно з вушачком наклалі сена. Сямурадцы.
ВУШАТКА ж. Кубел з накрыўкай. Бодня така з вушамі — вушатка з обечком колісь була. Сямурадцы.
ВУШАТЫ прым. З вялікімі вушамі. Аздамічы.
ВУШАХА м. і ж. Вушасцік. Пагост.
ВУШАЦЬКО м. Тое ж. Аздамічы.
ВУШКА ж. Вышка, назіральны пункт. Вушка ў лесніка була, коб не було дзе пожару. Бярэжцы. Памост на дрэве (у паляўнічых). Вушку на дубі зробіў. Запясочча.
ВУШКІ мн. Вышкі, памост над сенцамі, у хляве або гумне. Усе вушкі заложылі сеном. Дварэц. На хаці — гора, а ў одрыні — вушкі. М. Малешава. Я пойду спаць на вушкі, люблю слухаць, ек конь хрумае. В. Малешава. Памост на дрэве для вулля. Запясочча.
ВУШКОДОВАЦЬ зак. Дашкадаваць, дашкадавацца. Шкодовала, шкодовала і вышкодовала сынка, цепер мае! Луткі.
ВУШМОРГАЦЬ зак. Вышмаргаць, выцягнуць. Хочаце ўсе козыры от мене вушморгаць? М. Малешава. Абшморгаць. Трэбо вышморгаць волокі, коб м'якчэйшые булі. Альшаны. Вышмуляць. Вушморгала сподніцу ў дорогах, седзячы ў аўтобузі. М. Малешава.
ВУШНІПОРЫЦЬ зак. Вышнарыць, вышукаць. Дзядзько ўсе вышніпорыць — ужэ лозы надраў недзе. М. Малешава.
ВУШТЫХАЦЬ зак. Выштурхаць, выпараць. Выштыхаеш бобра з норы! Не так лёхко! Альшаны.
ВУШУНКОВАЦЦА зак. Патраціцца. Вышунковаліса за пяць дней нашчэнт. В. Малешава.
ВУШУРОВАЦЬ зак. Вышараваць. Трэбо заўтра вушуроваць чугуна. Дварэц.
ВУШЧОРАЦЬ незак. Выстаўляць, вышчараць (зу
87 👁