Старонка 187
◀ / 257 ▶
бы). Зубы вушчораюць, глум з мене роб'яць. Цераблічы. ВУШЧЭЛІЦЬ зак. Вышчарыць. Зубы вышчэліць воўк, да шо хоч ему беры робі. Мачуль. ВУШЧЭРБІЦЬ зак. Вышчарбіць, глыбока зазубіць (касу). Запясочча. ВУШЧЭРВАЦЬ незак. Вытыркаць, высоўваць. Не вышчэрвай голову! Хотамель. ВУШЧЭРКА ж. і м. Вышчарка, пустасмех. Вушчэрка, вушчэрыла зубу дай рогочэ. Луткі. Хороша дзеўка вуросла, а мала така вушчэрка була. Пагост. ВУШЧЭРЫЦЦА зак. 1. Ашчэрыцца. Я до собакі, а вон ек вушчэрыцца! Хільчыцы. 2. Паказацца. Скоро вушчэрыцца соўнейко да поцеплее. Хачэнь. От вышчэрілас на мороз, месяц яркі. Альшаны. ВУШЧЭРЫЦЬ зак. Вышчарыць, выскаліць. Ну шчо ты дзясны вушчэрыў? М. Малешава. Вышчэрыў зубы, бы конь. Аздамічы. ВУШЫВАНЬЕ н. Вышытая ўстаўка. Ушыванье поўшывала з бокоў. М. Малешава. ВУШЫВАЦЬ незак. Вышываць. Е горына вышываць — красна, розова, сіня. Сямігосцічы. Ушываюць у нас, а ў Церэблічах — водзяць водзікі. Дварэц. ВУШЫНА ж. Вышыня. З метр вушыны. Луткі. Вельмі высокі. Вышына чоловек пошоў! Альшаны. ВУШЫЎКА ж. Вышыўка. От хвайна вушыўка у ее на сцене ў хаці вісіць! Кароцічы. ВУШЫЦЦА зак. Вытыркнуцца, вылезці. Одна кура вушыласа, а другое нема. Хачэнь. ВУШЭПТАЦЬ зак. Вышаптаць, вылечыць замовамі, шаптаннем. Луткі. ВУШЭПТВАЦЬ незак. Лячыць шаптаннем, замовамі. Яшчэрка ек укусіць, то ніхто не вышэптвае ее. Луткі. ВУЯДЗЬ ж. Выедзенае, вытаптанае месца, збой. І ты побежыш ловіць на ту выядзь, дзе ўсе? Там ужэ ўсе половілі. Луткі. ВУЯСНІЦЦА зак. Выясніцца, праясніцца (пра надвор'е). На небі вуяснілос, мо распогодзіцца. В. Малешава. ВЭХО н. Рэха. Вэхо по лесе пошло. Мачуль. Не йдзе вэхо, неясна погода. Там жа. В'ЯЗ м. Вяз. З в'яза коры лапці плелі, у хорошу погоду два месяца носіць можно. Верасніца. У в'язў кора
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 257 ▶