ВУЧАХНУЦЬ зак. Выстыць, астыць. Зырко хлеб саджаць, хай вучахне ў печэ. Луткі. У печэ вучахне, і рыба не вусохне. М. Малешава.
ВУЧВОРАЦЦА незак. Балавацца. Селі да вучвораюцца там, дурэюць. М. Малешава.
ВУЧВОРАЦЬ незак. Вытвараць, вырабляць. Вучвораў твой дзед, ек молоды буў, було бабі з ім гора. Пагост.
ВУЧОБА ж. Вучоба, вучэнне. Ні браўса за кнігу, за вучобу, як ты там вучышса? М. Малешава.
ВУЧОНЫ прым. Вучоны, адукаваны. Чыкіда не вучоны, самовучка. Дварэц. Вучону озьме собе жонку. В. Малешава.
ВУЧУНЕЦЬ зак. Выздаравець, вычухацца (пасля хваробы). Я трохі вычунела гэтым летом. Альшаны.
ВУЧУПРЭЦЬ зак. Выпетраць, схуднець. Вычупрела кура, бы шкілет, пускай ее за ветром. Альшаны.
ВУЧУХАЦЦА зак. Прагаладацца. Ідзі снедай, ужэ вычухаўса добре. Аздамічы. Зазлаваць. Чого ты ўжэ ге вучухаўса? Там жа.
ВУЧУХАЦЬ зак. Вымерхацца, выветрыць, страціць. Урэм'е ўжэ вучухаць тэ, шчо елі. Луткі. Вычухацца, выздаравець. Дай божэ вычухаць лёхко. М. Малешава.
ВУЧУХВАЦЦА незак. Рабіцца галодным. Колі ву вучухваліса, ліхо на вас! М. Малешава.
ВУЧУХНУЦЬ зак. Выстыць, астыць. Вычухне печ, нема жару. Аздамічы.
ВУЧЫСЦІЦЬ, ВУЧЫШЧЫЦЬ зак. Вычысціць, прыбраць. Пчолы ў той хвоі вычысцяць гніловатэ ўсе. Цераблічы. Шоб вас вучышчыло, да одные жонкі осталіса, от було б добрэ! Запясочча. Пачысціць, вышараваць. Вучысціць дай блішчаць тые бляшкі. М. Малешава.
ВУЧЫЦЦА незак. Вучыцца. Поехаў год вучыцца за доктора. Хачэнь.
ВУЧЫЦЬ незак. Вучыць. Прышлі і кажуць: вучы, Цімох, дзецей дай годзі! В. Малешава.
ВУЧЫШЧАЦЬ незак. Вычышчаць. Вучышчаеш, вода, лугі, берэгі, вучышч і палца од волоса (замова). Запясочча.
ВУЧЭЗНУЦЬ зак. Згінуць. Коб воны вычэзлі до одного! Мачуль.
ВУЧЭКАЦЦА зак. Выкарабкацца, вылезці. Так-сяк вычэкаласа з болота. Мачуль.
78 👁