ВУТОЎКА ж. Качка, качачка. Остаўлю дзве вутоўкі і селезня. Верасніца. Вон то, бела,— вутоўка, а той, церэбіцца,— селезён, і почварквае, голос сіплы. Кароцічы. Вутоўка моя ты хороша! Цераблічы.
ВУТОЎЧЫ зак. △ Вытоўчы вошы. Моцна пабіць. Вона ему вытоўчэ вошы, ек побачыць, шо п'яны! Запясочча.
ВУТОЧКА ж. Рабро ў кошыку. Ужэ я ў кош позаложваў вуточкі, ужэ но плесці. Дварэц.
ВУТРАВІЦЬ зак. Скарміць, скарыстаць. Як вутравіў картоплі з сцёпкі, то затым з яруса беруць. В. Малешава.
ВУТРАЦІЦЦА зак. Растраціцца, патраціцца. Шчо мы вутраціліса на гэту хату! Луткі. І молодая на веселы вытраціцца! М. Малешава.
ВУТРОЕ прысл. Утрая. Вона брала вутрое, а получыла вучэцьверо. Луткі.
ВУТРОШЧЫЦЬ зак. Вытрашчыць. Шчо ты бельма вутрошчыў? Запясочча. Вутрошчыў вочы, не познаў ці шчо? М. Малешава.
ВУТРУБУШЫЦЬ зак. Вытрыбушыць. Кішкі не вутрубушыў, оно плечы у куры об'еў. Хачэнь.
ВУТРУСІЦЬ зак. Вытрусіць. Мак вытрушу ў торбіну, а нашчо его везаць? Альшаны.
ВУТРУШЧЫЦЬ, ВУТРОШЧЫЦЬ зак. Вытрушчыць, вынішчыць. Воўк вудушыў, вутрушчыў тых вечок. Хачэнь. Усю цехніку вытрошчыць такі механік. Аздамічы.
ВУТРЫМАЦЬ зак. Вытрываць, выцерпець. Мой большый хлопец так мене перэрывае, шчо я ўжэ не вытрымаю. Тураў. Боліць, шо не вытрымаю. Аздамічы. Я б вутрымала ў том клубі седзець. М. Малешава.
ВУТРЫМВАЦЬ незак. Вытрымліваць. Як я утрымваю гледзець на такого п'яного ек у бога дзень! Верасніца.
ВУТРЭСЦІ зак. Вытрасці. Поб'е лён да вутрэсе. Запясочча.
ВУТУПВАЦЦА незак. Затупліваца. На земле пілка вутупваецца. Дварэц.
ВУТУПІЦЦА зак. Затупіцца. Вутупіласа пілка да стала тупа. Дварэц.
ВУТУРВАЦЬ незак. Вытурваць, выганяць. Я ёго вутурвала на двор, а вон не йдзе. Верасніца.
78 👁