ВУТХНУЦЦА зак. Вытхнуцца. Заткні, бо вона вутхнецца, не крэпка стане. Запясочча.
ВУТЫКАЦЬ незак. Вытычкоўваць, абстаўляць тычкамі. Вытыкаюць, дзе ему іці, тому пароходу. В. Малешава.
ВУХАЯЦЬ зак. Выхадзіць, выгадаваць. Вухаяў коня, цепер ездзіць. Хільчыцы.
ВУХВАТКА ж. Звычка, спрыт. І хода, і ліцэ, і вухватка — усе ёго. Бярэжцы. Така вухватка була у ёго — біцца. М. Малешава.
ВУХВАТНІК м. Скавароднік, блін з хлебнага цеста. Аздамічы.
ВУХВАЦЕНЬ м. Тое ж. Бярэжцы.
ВУХВАЦІЦЬ зак. Выхваціць, адхапіць. За грыбы трыста рублей вухваціў. Кароцічы.
ВУХВОРАЦЦА зак. Выхварацца, вымучыцца. Вухвораласа коза, то поела добрэ. Хачэнь.
ВУХВОРАЦЬ зак. Тое ж. Шоб ты выхвораў да выстогнаў! (з праклёну). Аздамічы.
ВУХО н., рэдка ВУХО. Вуха. Обедзві вушы боляць. Дварэц. Ек седзіць у яблучцы з дуба муха, то берэжы вухо, будзе зіма холодная (прыкмета). Сямурадцы. Не побачыш ты его, ек свого вуха. Там жа. Пятля ці іншая падобная да вуха дэталь. Зачэпіў трактор да за тэ вухо да поцяг. В. Малешава. Казан з вушыма і дужкою буў колісь. Дварэц. Памянш. вушко. Вушкі ў постолах, за тые вушкі затягалі волокі. Альпень. △ Стульваць вушы. Злавацца, станавіцца агрэсіўным (пра каня). Конь стульвае вушы, можэ ўкусіць. Дварэц. Хоць у вухо кладзі. Пра паслухмянага, рахманага. Ек пусціў того коня, два разы ек обогнаў полем, то такі конь зробіўса, хоць ты ў вухо кладзі. Луткі. У вухо лезці. Дапытвацца. Прышла нова начальніца, дак у вухо лезла. Луткі.
ВУХОВАЦЬ зак. Захаваць, не даць загінуць, зберагчы. Віховала ўсе свое, не оддала. В. Малешава. Людзі вуховалі парцізана. Цераблічы.
ВУХОДЗІЦЦА зак. Выхадзіцца (пра дрожджы). Дрожджы сухіе, пока вуходзяцца. Дварэц.
ВУХОДЗІЦЬ зак. Выхадзіць. Нормоднё вуходзіла ўсе чысто. Луткі. За дзень і выхоіш ведро ягод. Альшаны.
ВУХОДЗІЦЬ незак. Выходзіць. Горэч уходзіць с капусты. Сямігосцічы. Выходзіць хмара, а воны косяць.
78 👁