Старонка 180
◀ / 257 ▶
ВУСЫПАЦЬ незак. Высыпаць. Буду гусям вусыпаць яблука, то воны век з двору не вулезуць. Хачэнь. ВУСЫПКА ж. Высыпка, прышчыкі. Нека вусупка, то вумула дзіцятко ў моркоўніку, да вуліла до сонца на росходні дорогі, то як бач поправіўса. Луткі. Δ Вётрэная вусыпка. Ветраная воспа (?). На дзеўцы ветрэная высыпка, мо то од ветру? М. Малешава. ВУСЫХАЦЬ зак. Высыхаць. У Хізішчах брод е, не высыхае ніколі. Луткі. Крыніца була, вода выходзіла з-под корча і ніколі не ўсыхала. Альгомель. ВУТ-ВУТ-ВУТ выкл. Выгукі, якімі падклікаюць качак. Запясочча. ВУТВА ж., мн. ВУТВУ, зб. ВУТВА. Качка. Мамо, а дзе вутва з вуценятамі? Запясочча. Ек вутва, перэкідаецца вон (пра паходку). Верасніца. Дзесяць стрэлцоў будуць біць вутві на саду, а воны ўсе лецяць. В. Малешава. ВУТВОРАЦЬ незак. Вытвараць. Шо вон вытворае да выробляе!.. Аздамічы. ВУТКАЛІЦА ж. Від дзікай качкі. Вуткаліца велічыны ек сорока, она по водзе ходзіць і вуткае: вут-вут. Сямігосцічы. ВУТКАЦЬ зак. Выткаць. Ковёр мацер вуткала. В. Малешава. Δ Вуткаць пальцамі. Выткаць спосабам перабірання. От дзеругу вуткала пальцамі ў цветы! Буразі. ВУТКІ-ВУТКІ-ВУТКІ выкл. Выгукі, якімі падклікаюць качак. Бярэжцы. ВУТЛУШЫЦЬ зак. Вынішчыць. Ліс вутлушыў гусят, усе подушыў. Запясочча. ВУТНУЦЦА зак. Выцягнуцца, выпраміцца. Чоловек стане праміком, то кажуць — вытнецца. Кароцічы. ВУТНУЦЬ зак. Выцяць, ударыць. Як вытнуў носцэм, то побег. Аздамічы. Ек вытну дубцэм по боцы! Цераблічы. Прылеціць самолёт да як вытне, то дрыжаць вокна. Мачуль. ВУТОЛОКАЦЬ зак. Вытаптаць. Вутолокуюць место да кубло робяць. Запясочча. ВУТОЛОЧЫЦЬ зак. Тое ж. Кругом вытолочыць место веселец, коб нічого не допоўзло. Мачуль. ВУТОНКОВАЦЬ зак. Вырабіць, вымайстраваць. Файно було — вытонковаў! Кароцічы. ВУТОПТАЦЬ зак. Вытаптаць, шчыльна напхаць. Вутоптаў вільчыка кострыцэю. Луткі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 257 ▶