Тураўскі слоўнік (1982). Том 1. А-Г. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 257  ▶ 
цы на шостом году вурэзваецца. Дварэц. Вырезваецца жытоt усходіть. Альпень. ВУРЭ'ЗВАЦЬ незак. Вырэзваць, выпілоўваць. Розку еурэж з вэрбы. Мачуль. Вурэзвалі ў еугол. Бярэжцы. ВУ'РЭЧ м. Сенакос або паша з сакавітай травой. Выреч. Альпень. ВУС м. 1. Byc. Кот як дорвецца до молока, так вусы i ўклаў. Мачуль. 2. Асцюк. Вусы з ечменю колючие, залезуцъ до шкуры, то попоколюцъ. М. Малешава. 3. Byciкі ў паўзучых раслін. Гуркі ўжэ вусы попускалі, ек i ў гарбузе. Луткі. 4. Зарэзка ў бервяне. Пагост. ВУ'САДКІ мн. Высадкі, насеннікі. Капусценые eyсадкі не ўродзілі, вусень з'ела. Луткі. На вусадкі бурак кінула. M. Малешава. У его весь город — вусадкі. В. Малешава. ВУ'СВАТАЦЬ зак. Высватаць. Вон настаўніком буў, вусватаў ее. Запясочча. Пойду тую вусватаю, шо хорошша. Пагост. ВУ'СВІСТАЦЬ зак, Сыграць. А любого танца вусвішчэ вон на дудочцы! В. Малешава. ВУ'СВІТНУЦЬ зак. Сцебануць. Нугою ек вусвітне по земле, то товар боіцца да отвернецца. М. Малешава. ВУ'СЕДЗЕЦЦА зак. Насядзецца. Ато прыдзе невестка i скажэ: вуседзеласа ў хаці, а свьнья не кормленые. Хачэнь. ВУ'СЕКАЦЦА зак. Высмаркацца. Запясочча. ВУ'СЕКАЦЬ зак. Высмаркаць. Іванко, дай я тобе носіка высекаю. Тураў. ВУСЕКА'ЦЬ незак. 1. Вырубаць. Сокерою шпарыка высекаюць. Мачуль. Вугла вісекалі. Хотамель. 2. Высякаць, выкрэсваць. Колісь з краменя огонь вусёкалі. Цераблічы. ВУ'СЕКЦІ зак. Выкрасаць. Трэба вусекці огонь. Аздамічы. ВУ'СЕНЩА ж. 1. Вусень. Запясочча. 2. Гнаявік у капытах (каня, каровы). Загной получыўса між ракопуціцамі, вусеніца по-нашому. Запясочча. ВУ'СЕНЬ ж. Вусені. Об*ела вусень грушы, мешкі повешала, поробіла іх, ек дзеркачэ. Дварэц. Вусень з'ела лён зоўсім ужэ велікі, однэ стырчэ зосталіса. Цераблічы. ВУ'СЕРБАЦЬ зак. Высербаць, з'есці. Хільчыцы. ВУ'СЕУКІ мн. Высеўкі. Оўсяные вусеўкі. Луткі. Biсеўкі от мукі вісеела. Хотамель
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вурэзваць, вурэч, вусватаць, вусвістаць, вусвітнуць, вуседзецца, вусекацца, вусекаць, вусенща, вусербаць, вусеукі, вўсы, зесці, капўсценые
2 👁
 ◀  / 257  ▶